Універсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Групы сацыяльнай рызыкі: сацыяльна-маральнае, псіхалагічнае, псіхічнае і фізічнае здароўе»

7 красавіка 2016 года на сацыяльна-педагагічным факультэце БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла ўніверсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Групы сацыяльнай рызыкі: сацыяльна-маральнае, псіхалагічнае, псіхічнае і фізічнае здароўе». Правядзенне канферэнцыі было прымеркавана да Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца на ўсёй планеце з 1958 года.

На канферэнцыі асвятляліся матэрыялы, што адлюстроўваюць сучасныя праблемы здароўя насельніцтва, асаблівасці ўзнікнення сацыяльна-значнай паталогіі, спецыфіку сацыяльна-медыцынскага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння асоб з груп рызыкі. Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў выклікалі пытанні прафілактыкі і здаровага ладу жыцця.

Кафедра сацыяльнай працы плануе зрабіць правядзенне гэтай канферэнцыі традыцыяй.

Кафедра сацыяльнай працы

Падзяліцца: