Універсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Марфафізіялагічная адаптацыя арганізма чалавека да фізічных і псіхічных нагрузак»

15 сакавіка 2018 года кафедра анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека правяла ўніверсітэцкую студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю «Марфафізіялагічная адаптацыя арганізма чалавека да фізічных і псіхічных нагрузак».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты ўсіх 10 факультэтаў універсітэта (сацыяльна-педагагічнага факультэта – 10 чалавек, псіхолага-педагагічнага – 13, геаграфічнага – 1, філалагічнага – 17, фізіка-матэматычнага – 1, юрыдычнага – 1, біялагічнага – 12, гістарычнага – 1, факультэта замежных моў – 6 і факультэта фізічнага выхавання – 44).

Усяго было заслухана 6 студэнцкіх дакладаў на пленарным пасяджэнні і 100 дакладаў на 4 секцыйных пасяджэннях. Лепшыя даклады падрыхтавалі: на пленарным пасяджэнні – студэнтка 4-га курса факультэта фізічнага выхавання Дзядзюля Кацярына Андрэеўна; у секцыі 1 – студэнт 3-га курса факультэта фізічнага выхавання Тарасаў Павел Рамановіч; у секцыі 2 (падсекцыя 1) – студэнт 1-га курса псіхолага-педагагічнага факультэта Вашчук Міхаіл Віктаравіч; у секцыі 2 (падсекцыя 2) – студэнтка 1-га курса сацыяльна-педагагічнага факультэта Барацян Аляксандра Ігараўна, студэнтка 1-га курса сацыяльна-педагагічнага факультэта Шапялевіч Марына Андрэеўна; у секцыі 3 (падсекцыя 1) – студэнтка 2-га курса біялагічнага факультэта Гурская Наталля Аляксандраўна; у секцыі 4 (падсекцыя 1) – студэнтка 4-га курса факультэта фізічнага выхавання Голуб Любоў Сяргееўна, студэнтка 4-га курса факультэта фізічнага выхавання Строганава Кацярына Валянцінаўна; у секцыі 4 (падсекцыя 2) – магістрант фізіка-матэматычнага факультэта Лысюк Дзяніс Сяргеевіч, студэнтка 1-га курса факультэта фізічнага выхавання Пацяюк Кацярына Вітальеўна.

Галавач М.В., дацэнт кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека

Падзяліцца: