Універсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Праблемы і перспектывы развіцця прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь»

28 лютага 2017 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла ўніверсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Праблемы і перспектывы развіцця прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» у рамках міжнароднага праекта «Стварэнне трансгранічнай платформы «Бізнестранс» для заахвочвання і падтрымкі супрацоўніцтва паміж бізнесам і навуковымі ўстановамі з мэтай ўстанаўлення больш цесных узаемаадносін», які рэалізуецца сумесна з Вышэйшай дзяржаўнай школай імя Папы Яна Паўла II (Рэспубліка Польшча, г. Бяла-Падляска). Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. У канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ. Наш універсітэт прадстаўлялі студэнты юрыдычнага, геаграфічнага, біялагічнага, сацыяльна-педагагічнага і гістарычнага факультэтаў.

На пленарным пасяджэнні з прывітальным словам выступіла намеснік дэкана па навуковай працы геаграфічнага факультэта, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Шэлест Таццяна Анатольеўна. Яна адзначыла важнасць студэнцкіх навуковых даследаванняў і актуальнасць тэмы канферэнцыі.

У рамках канферэнцыі працавалі дзве секцыі: секцыя 1 – «Перспектыўныя напрамкі развіцця сферы прадпрымальніцтва» і секцыя 2 – «Інавацыйная дзейнасць прадпрыемстваў». У прадстаўленых там навуковых дакладах былі закрануты асноўныя праблемы і перспектывы прадпрымальніцтва ў Брэсцкай вобласці (у прыватнасці, на трансгранічных тэрыторыях), абмяркоўваліся розныя аспекты інавацыйнай дзейнасці прадпрыемстваў, сістэма дзяржаўнай падтрымкі прадпрымальніцтва, роля грамадскіх арганізацый прадпрымальнікаў, перспектывы развіцця сферы прадпрымальніцтва.

Падчас канферэнцыі адбылася прэзентацыя друкаваных выданняў, выдадзеных у рамках праекта МТП «Стварэнне трансгранічнай платформы «БІЗНЕСТРАНС».

Напрыканцы канферэнцыі ўдзельнікам былі ўручаны сертыфікаты ўдзелу ў навуковым мерапрыемстве і друкаваныя выданні праекта.

Дзякуй за ўдзел!

Аргкамітэт

Падзяліцца: