-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Універсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Стан і перспектывы развіцця прадпрымальніцтва ў Брэсцкай вобласці»
16 сакавіка 2016 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла ўніверсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Стан і перспектывы развіцця прадпрымальніцтва ў Брэсцкай вобласці» ў рамках міжнароднага праекта «Стварэнне трансгранічнай платформы "Бізнестранс" для заахвочвання і падтрымкі супрацоўніцтва паміж бізнесам і навуковымі ўстановамі з мэтай ўстанаўлення больш цесных узаемаадносін», які рэалізуецца сумесна з Вышэйшай дзяржаўнай школай імя Папы Яна Паўла II (Рэспубліка Польшча, г. Бяла-Падляска).
Арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты шасці факультэтаў (юрыдычнага, геаграфічнага, біялагічнага, сацыяльна-педагагічнага, гістарычнага і факультэта фізічнага выхавання).
У рамках канферэнцыі былі закрануты асноўныя праблемы і перспектывы прадпрымальніцтва ў Брэсцкай вобласці на трансгранічных тэрыторыях. Абмяркоўваліся сістэма падтрымкі прадпрымальніцтва ў Брэсцкай вобласці, вынікі развіцця прадпрымальніцтва ў 2015 г., праблемы ў сферы прадпрымальніцтва, а таксама роля грамадскіх арганізацый прадпрымальнікаў.
Кожнаму дакладчыку канферэнцыі былі ўручаны сертыфікаты ўдзелу ў навуковым мерапрыемстве.
Дзякуй за ўдзел!
Аргкамітэт