-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Універсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 2014 год»
25 лютага 2015 г. у БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла Універсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 2014 год». Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. У канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты 6-ці факультэтаў (юрыдычнага, фізіка-матэматычнага, біялагічнага, гістарычнага, сацыяльна-педагагічнага і факультэта замежных моў).
На канферэнцыі былі заслуханы даклады па асноўных навуковых напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 2014 г.: аналіз інфляцыі; дэмаграфічная сітуацыя; развіццё сацыяльнай сферы; стан і перспектывы знешняга гандлю; развіццё спорту, фізкультуры і турызму; стан Узброеных сіл; развіццё рынку лагістычных паслуг; аналіз гаспадарчай дзейнасці суб’ектаў эканомікі (на прыкладзе «Штадлер Мінск», «АНРЫ-ДЭКОР»).
Пасля завяршэння навуковай канферэнцыі ўдзельнікамі былі зроблены высновы: асноўныя макраэканамічныя паказчыкі, запланаваныя на 2014 г. у Рэспубліцы Беларусь выкананы часткова, што абумоўлена эканамічнай сітуацыяй, якая склалася. Істотнымі эканамічнымі праблемамі краіны з’яўляюцца: зніжэнне тэмпаў вытворчасці; павелічэнне запасаў гатовай прадукцыі; скарачэнне працоўных месцаў і рост беспрацоўя; зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва і інш. У сувязі з гэтым былі абазначаны асноўныя напрамкі мадэрнізацыі эканамічнай і сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь на 2015 г.
Кожнаму дакладчыку канферэнцыі былі ўручаны сертыфікаты ўдзелу ў навуковым мерапрыемстве.
Дзякуй за ўдзел!
Аргкамітэт