Універсітэцкая выстава электронных сродкаў навучання “Тэхнапанарама-2014”

27 мая 2014 года адбылося адкрыццё ўніверсітэцкай выставы электронных сродкаў навучання “Тэхнапанарама-2014”.

На адкрыцці прысутнічалі рэктар універсітэта, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер; першы прарэктар Сяргей Андрэевіч Марзан; прарэктар па вучэбнай працы Яўген Дзмітрыевіч Осіпаў; прарэктар па навуковай працы і эканоміцы Уладзімір Васільевіч Здановіч; дэканы факультэтаў, загадчыкі кафедраў універсітэта, выкладчыкі ўніверсітэта, студэнты.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася Г.М.Сендзер. Яна адзначыла, што ў нашых выкладчыкаў, нягледзячы на загружанасць, хапае часу і творчага патэнцыялу на стварэнне такога віду метадычнага матэрыялу. Ганна Мікалаеўна пажадала ўсім далейшага развіцця ў інфармацыйнай сферы.

На адкрыцці выставы свае распрацоўкі прадставілі:

- Сохар Ірына Леанідаўна – выкладчык кафедры прыкладной матэматыкі і тэхналогій праграмавання: прэзентацыя электроннага вучэбна-метадычнага комплексу “Інфармацыйныя тэхналогіі” для студэнтаў спецыяльнасці 1-26 02 01 “Бізнес-адміністраванне”.

- Хадыева Валянціна Сцяпанаўна – асістэнт кафедры фізічнай геаграфіі: прэзентацыя электроннага вучэбна-метадычнага комплексу “Геафізіка” для студэнтаў геаграфічных спецыяльнасцей.

- Гойнаш Андрэй Віктаравіч – выкладчык кафедры лінгвадыдактыкі: прэзентацыя электроннага вучэбна-метадычнага праекта “Інфармацыйныя рэсурсы. Нямецкі ад А да Я”.

- Трыгук Валерый Уладзіміравіч – загадчык кафедры інфарматыкі і камп’ютарных сістэм: прэзентацыя электроннага вучэбна-метадычнага комплексу “Камп’ютарная матэматыка” кандыдата фізіка-матэматычных навук, выкладчыка кафедры інфарматыкі і камп’ютарных сістэм Будзько Дзмітрыя Аляксандравіча.

- Сілаева Зоя Мікалаеўна – дацэнт кафедры алгебры і геаметрыі, кандыдат фізіка-матэматычных навук: прэзентацыя электроннага вучэбна-метадычнага комплексу “Аналітычная геаметрыя. Метадычная распрацоўка тэмы “Лініі другога парадку” для студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта.

- Фелькіна Вольга Антонаўна – дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт: прэзентацыя электроннага вучэбна-метадычнага комплексу “Гісторыя рускай літаратурнай мовы” для студэнтаў спецыяльнасцей “Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)”, “Руская мова і літаратура. Замежная мова (польская, англійская)”.

На выставе таксама былі прадстаўлены электронныя вучэбныя выданні, распрацаваныя ў 2013/2014 навучальным годзе.

Навукова-метадычны савет

Падзяліцца: