Універсітэцкі брэйн-рынг-2017

26 красавіка 2017 года на сацыяльна-педагагічным факультэце быў праведзены традыцыйны ўніверсітэцкі брэйн-рынг. На гэты раз інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла пад лозунгам «Каб быць здаровым, патрэбна сіла характару!»

У брэйн-рынгу прынялі ўдзел студэнты філалагічнага, гістарычнага, сацыяльна-педагагічнага, фізіка-матэматычнага, псіхолага-педагагічнага факультэтаў і факультэта замежных моў. Студэнты праявілі розум і эрудыцыю, прадэманстравалі пачуццё гумару і кемлівасць.

Трыумфатарам інтэлектуальнага турніру стала каманда філалагічнага факультэта.

Віншуем пераможцаў!

Сацыяльна-педагагічны факультэт

Падзяліцца: