Універсітэцкі брэйн-рынг «Быць здаровым – гэта модна!»

14 красавіка 2016 года на сацыяльна-педагагічным факультэце ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня здароўя, быў праведзены ўніверсітэцкі брэйн-рынг «Быць здаровым – гэта модна!» з удзелам каманд студэнтаў розных факультэтаў.

Мэта брэйн-рынга – папулярызаваць ў студэнцкай моладзі адказнае стаўленне да здароўя як да асноўнай каштоўнасці чалавечага жыцця і галоўнага нацыянальнага багацця.

Віншуем з перамогай каманду сацыяльна-педагагічнага факультэта!

Кафедра сацыяльнай працы

Падзяліцца: