-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Універсітэцкі фотавідэаконкурс «Свет маіх захапленняў» у рамках Фестывалю замежных навучэнцаў
20-28 лютага ў рамках Фестывалю замежных навучэнцаў праходзіў універсітэцкі фотавідэаконкурс. У гэтым годзе кафедра агульнага і рускага мовазнаўства прапанавала студэнтам расказаць у сацыяльнай сетцы УКантакце пра свае захапленні, інтарэсы, хобі.
Удзельнікі конкурсу пераканалі ўсіх, што падарожжы адкрываюць вочы на свет і пашыраюць кругагляд, музыка дорыць зарад эмоцый і падымае настрой, маляванне ўпрыгожвае канспекты і адганяе сум, спорт дапамагае стаць мацнейшым і прыгажэйшым, а захапленне кулінарыяй або рукадзеллем не толькі ўпрыгожвае дзяўчыну, але і дапамагае адчуць сувязь пакаленняў ...
Запісы групы «Я і Брэст 2017: Свет маіх захапленняў» праглядалі карыстальнікі сацыяльнай сеткі з 10 краін свету, максімальная колькасць праглядаў за 1 дзень – 536, у гэты ж дзень з’явілася 517 «лайкаў».
У мінулыя гады пераможцы вызначаліся па колькасці «лайкаў», аднак ўзнікалі скаргі на несумленныя спосабы атрымання віртуальных «галасоў». Таму ў 2017 годзе права выбраць пераможцаў было перададзена журы з выкладчыкаў кафедры агульнага і рускага мовазнаўства. Журы было вельмі цяжка выбраць лепшыя працы: усе ўдзельнікі па-свойму цікавыя, усе захапленні зачароўваюць. Выкарыстоўвалася сістэма «Еўрабачання»: кожны з 5 членаў журы мог даць чатыром канкурсантам 10, 9, 8 ці 7 балаў.
Абсалютным пераможцам конкурсу, якому ўсё журы аднадушна дало па 10 балаў, стаў студэнт, для якога захапленне стала лёсам: цікавасць да камп’ютара прывяла яго на фізіка-матэматычны факультэт нашага ўніверсітэта. І свае навыкі Цімур Эшметаў эфектна прадэманстраваў у пераможным відэароліку.
Пераможца ў намінацыі «Самае дзіўнае захапленне» – студэнтка філалагічнага факультэта Шэмшат Веліева (33 балы). Гэтая кволая дзяўчына падымае штангу і падцягваецца 15 разоў, не кожны мужчына можа з ёю супернічаць!
Пераможца ў намінацыі «Вернасць нацыянальным традыцыям» – Жэрэн Керымава, філалагічны факультэт (30 балаў). «Мой народ заўсёды свае цудоўныя пачуцці перадаваў у мастацтве, у рукадзеллі», – напісала Жэрэн. Яе залатыя рукі ператвараюць каляровыя ніткі ў цудоўныя туркменскія арнаменты.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам за тое,
што раскрылі для нас свае таленты і мары,
паказалі невядомыя, яркія грані сваёй асобы!!!
Да наступнага года!
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства