-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Універсітэцкі конкурс эсэ «Псіхалогія ў маёй будучай прафесіі»
У лістападзе-снежні 2014 года ва ўніверсітэце праходзіў конкурс эсэ «Псіхалогія ў маёй будучай прафесіі». Арганізатарам конкурсу выступіла кафедра псіхалогіі развіцця сацыяльна-педагагічнага факультэта. Асноўная мэта, якую ставілі перад сабой арганізатары - натхніць студэнтаў (у тым ліку тых, для якіх яна не з’яўляецца будучай прафесіяй) да вывучэння псіхалогіі, паказаць яе значэнне для іх будучай педагагічнай дзейнасці, спрыяць развіццю ў іх сацыяльна-асобасных і рэфлексіўных кампетэнцый.
У конкурсе эсэ прынялі ўдзел студэнты сацыяльна-педагагічнага, гістарычнага, фізіка-матэматычнага, філалагічнага факультэтаў, факультэта замежных моў і Пінскага каледжа. Працы на конкурс прадставілі студэнты педагагічных спецыяльнасцей, для якіх псіхалогія - ледзь ці не самы важны прадмет з цыклу агульнапрафесійных дысцыплін.
На факультэцкім этапе вядучымі выкладчыкамі псіхалагічных дысцыплін на факультэтах былі адабраны лепшыя студэнцкія працы, якія ўдзельнічалі ў конкурсе на ўніверсітэцкім этапе. Журы пад кіраўніцтвам заг. кафедры псіхалогіі развіцця дацэнта В.Ю. Маскалюк вызначыла пераможцаў конкурсу эсэ.
Вызначаны пераможцы конкурсу ў наступных намінацыях:
- «За выразнасць і лагічнасць выкладу» - 1 месца: Пархуцік Алеся (факультэт замежных моў), 2 месца: Гаўрыленка Кірыл (гістарычны факультэт), Бялко Валянціна (сацыяльна-педагагічны факультэт), 3 месца: Кандрацюк Дар’я (сацыяльна-педагагічны факультэт).
- «За глыбіню пранікнення ў тэму» - 1 месца: Галушка Артур (факультэт замежных моў).
- «За натхненне» - 1 месца не атрымаў ніхто, 2 месца: Гузарэвіч Наталля (Пінскі каледж), 3 месца: Мішкевіч Дар’я (сацыяльна-педагагічны факультэт), Юсупава Арзыгуль (фізіка-матэматычны факультэт).
- «Ёсць меркаванне» - 1 месца: Снітко Алег (факультэт замежных моў), 2 месца: Траццяк Вера, 3 месца: Аксёнава Анастасія (філалагічны факультэт), Манчук Ала (сацыяльна-педагагічны факультэт).
Пераможцы конкурсу эсэ ўзнагароджаны граматамі, ім таксама ўручаны зборнікі матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта».
Валітава І.Я., дацэнт кафедры псіхалогіі развіцця
сацыяльна-педагагічнага факультэта