Універсітэцкі конкурс інструментальнага майстэрства «Ноты душы»

31 сакавіка 2015 года ў рамках Фестывалю студэнцкай творчасці «Студэнцкая вясна – 2015» адбыўся ўніверсітэцкі конкурс інструментальнага майстэрства «Ноты душы».

У актавай зале ўніверсітэта сабраліся гледачы, каб дакрануцца да цуду, да самай прыгожай праявы чалавечых пачуццяў і эмоцый – да музыкі. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры. Канкурсанты парадавалі гледачоў сваёй ігрой на фартэпіяна, таксама прагучала чароўная скрыпка.

Месцы ў конкурсе размеркаваліся наступным чынам:

І месца – Крылова Яна (факультэт замежных моў);

ІІ месца – Блашук Таццяна (юрыдычны факультэт);

ІІІ месца – Папова Эвіліна (факультэт замежных моў).

Дыпломамі ўдзельнікаў у розных намінацыях таксама былі адзначаны:

  • «За аўтарскую песню» – Талашко Юлія (факультэт замежных моў);
  • «За арыгінальнае ўвасабленне мастацкай задумы» – Люй Цзын Вэй (факультэт давузаўскай падрыхтоўкі);
  • «За папулярызацыю музыкі з кінафільмаў» – Струнец Марыя (псіхолага-педагагічны факультэт).

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца на закрыцці фестывалю «Студэнцкая вясна – 2015».

Жадаем усім удзельнікам далейшых творчых поспехаў і перамог!

Студклуб

Падзяліцца: