Універсітэцкі конкурс «Каралева фітнесу – 2018»

12 снежня 2018 г. на базе спартыўнага комплексу БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў штогадовы ўніверсітэцкі конкурс «Каралева фітнесу – 2018». У ім традыцыйна ўдзельнічалі грацыі ўсіх факультэтаў нашага ўніверсітэта. Гледачоў парадавалі не толькі майстэрства і прыгажосць удзельніц конкурсу, але і паказальныя выступленні студэнтаў розных факультэтаў і юных акрабатаў ДЮСШ № 6.

Конкурс складаўся з трох этапаў, па выніках якіх былі вызначаны пераможцы ў намінацыях: «Міс Артыстызм» – Лісагір Ангеліна (I курс, філалагічны факультэт); «Міс грацыя» – Ніканчук Дар’я (I курс, фізіка-матэматычны факультэт); «Прыз глядацкіх сімпатый» – Курган Дар’я (II курс, гістарычны факультэт); «II Віцэ-Міс» – Буцкевіч Дзіяна (II курс, фізіка-матэматычны факультэт); «І Віцэ-Міс» – Валошчык Эвеліна (I курс, факультэт замежных моў); «Каралева фітнесу» – Мелішкевіч Анастасія (III курс, філалагічны факультэт).

Кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: