Універсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыя-тычнай накіраванасці

Універсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці завершаны.

Публічная абарона-прэзентацыя творчых прац фіналістаў адбылася 27 красавіка 2021 года. Журы адзначыла высокі ўзровень метадычных распрацовак і прэзентацый педагагічнага вопыту, глыбокую прафесійную зацікаўленасць у паспяховай рэалізацыі педагагічных праектаў.

Па выніках конкурсу перамаглі метадычныя распрацоўкі: “Вучуся красамоўству” – універсітэцкі конкурс аратарскага майстэрства замежных студэнтаў (аўтарскі калектыў кафедры агульнага і рускага мовазнаўства: Гадуйка Людміла Аляксееўна, дацэнт кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Вярцейка Кацярына Яўгенаўна, старшы выкладчык); “Што значыць Радзіма мая?” – майстэрня зносін (аўтарскі калектыў кафедры псіхалогіі: Сінюк Дзіяна Эдвардаўна, дацэнт кафедры, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт; Васільева Таццяна Валер’еўна, старшы выкладчык; Гузюк Алена Андрэеўна, старшы выкладчык); “Мемарыялізацыя падзей Вялікай Айчыннай вайны ў вэб-праектах краязнаўчай накіраванасці” – праект-конкурс (аўтарскі калектыў кафедры геаграфіі і прыродакарыстання: Такарчук Алег Васільевіч, дацэнт кафедры, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт; Такарчук Святлана Міхайлаўна, дацэнт кафедры, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт; Палячок Таццяна Сяргееўна, студэнт); “Беларуская гасціннасць у Піліпаўскія вечары” – вечаровы фэст у межах Года малой радзімы (Ляўчук Зінаіда Сцяпанаўна, дацэнт кафедры педагогікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, кіраўнік клубнага аб’яднання студэнтаў “Дыялог культур”).

Аўтары лепшых прац узнагароджаны на пасяджэнні Савета ўніверсітэта дыпломамі пераможцаў і падарункавымі сертыфікатамі ад рэктарата і прафсаюзнага камітэта работнікаў універсітэта.

Віншуем пераможцаў!
Жадаем прафесійных і творчых поспехаў
у педагагічнай дзейнасці ўсім удзельнікам конкурсу!

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: