Універсітэту 70 – загадвай жаданні!

У цудоўныя дні залатой восені наш родны ўніверсітэт святкуе юбілейную дату – 70-годдзе з моманту заснавання. У рамках урачыстасцей, прысвечаных 70-годдзю Альма-матар, прайшлі навуковыя канферэнцыі («Падрыхтоўка канкурэнтаздольнага спецыяліста ў сучасных умовах»), выставы («Тэхнапанарама-2015», «Бібліямарафон-2015»), фестывалі спартыўных адзінаборстваў сярод навучэнскай і студэнцкай моладзі. Адным са знакавых мерапрыемстваў стала культурна-забаўляльная праграма для студэнцкага актыву «Універсітэту 70 – загадвай жаданні!», арганізаваная сумеснымі намаганнямі рэктарата, прафкама студэнтаў і студклуба.

Запамінальныя нумары, цікавая канцэртная праграма і дыскатэка – усё гэта стала магчымым дзякуючы бязмежным талентам нашых студэнтаў.

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў вынас святочнага каравая, паспрабаваць які змог кожны ўдзельнік імпрэзы.

Са святам, дарагі УНІВЕРСІТЭТ!

Прафкам студэнтаў, студклуб

Падзяліцца: