-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Урачысты канцэрт «Дзве зоркі» да Дня настаўніка
Напярэдадні аднаго з самых важных і прыгожых восеньскіх свят, Дня настаўніка, 2 кастрычніка адбыўся ўрачысты канцэрт «Дзве зоркі», у якім прынялі ўдзел не толькі таленавітыя студэнты нашага ўніверсітэта, але і не менш таленавітыя выкладчыкі.
У гэты перадсвяточны дзень прывітанні для настаўнікаў гучалі паўсюдна. Да выкладчыцкага саставу з віншавальным словам у сваім відэазвароце звярнулася рэктар Г.М. Сендзер.
Першымі на сцэну ўварваліся і задалі ўвесь тон свята завадны дуэт сацыяльна-педагагічнага факультэта ў складзе выкладчыка кафедры сацыяльнай працы Ю.А. Сальнікава і студэнта 3 курса М. Якаўлева. Яны выканалі песню з рэпертуару Л. Вольскага. Працягнулі беларускую тэматыку прадстаўнікі філалагічнага факультэта. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.М. Шчэрба і студэнт 1 курса Я. Кавалёў з п'есай сучаснага беларускага аўтара І. Штэйнера «Кот на лаўрах». З вядомай песняй А. Пугачовай «Чараўнік-недавучка» пазнаёмілі гледачоў прадстаўнікі юрыдычнага факультэта кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры крымінальна-прававых дысцыплін С.М. Храмаў і студэнтка 5 курса А. Осіпава.
Сярод яркага сузор'я талентаў былі і адзінокія зорачкі. Так, геаграфічны і гістарычны факультэт прадставілі толькі студэнты – А. Машчук і Ф. Мартыновіч. Далей прагучаў кранальны і гарэзны «Венгерскі танец» (І. Брамс) у выкананні старшага выкладчыка, намесніка дэкана па выхаваўчай працы псіхолага-педагагічнага факультэта С.Г. Козёл і студэнткі 3 курса Н. Ачапоўскай. Зоркі факультэта фізічнага выхавання старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, магістр педагагічных навук Л.С. Цітова і студэнтка 1 курса В. Болдарава ўразілі ўсіх прысутных складанымі акрабатычнымі элементамі. А ў глыбіні рускай народнай душы акунуў дуэт біялагічнага факультэта ў складзе асістэнта кафедры фізічнай геаграфіі І.В. Акаронка і студэнткі біялагічнага факультэта Л. Валашук.
Сапраўдную шматпланавасць гітарнага выканання можна было адчуць падчас выступлення факультэта замежных моў пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры англійскай філалогіі М.У. Раманюка.
Завяршальным акордам свята стала музычна-танцавальная кампазіцыя ў выкананні студэнтаў 3 курса фізіка-матэматычнага факультэта разам з дацэнтам кафедры прыкладной матэматыкі і тэхналогій праграмавання, кандыдатам фізіка-матэматычных навук, дацэнтам А.П. Худзяковым.
Хочацца верыць, што такі фармат цудоўнага свята Дня настаўніка прыжывецца ў нашым універсітэце і мы зможам пазнаёміцца і раскрыць мноства новых талентаў выкладчыкаў і студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Студэнцкі клуб,
Яўгенія Мароз