-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Урачысты прыём да Дня маці
Мінулы тыдзень у Беларусі праходзіў пад знакам мацярынства. Урачыстасці, прысвечаныя самому кранальнаму і пяшчотнаму святу – Дню маці, прайшлі і ў нашым універсітэце. Прыём мам у рэктара Ганны Сендзер адбыўся 15 кастрычніка. На мерапрыемства запрасілі шматдзетных мам, маці, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, маці-адзіночак і жанчын, якія аформілі апеку.
Звяртаючыся да калег-жанчын, Ганна Мікалаеўна падкрэсліла словы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі аб тым, што ў нашай краіне адным з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі з’яўляецца падтрымка маці. Яна сказала, што мама – самы галоўны чалавек у жыцці кожнага чалавека, бо менавіта з яе любові і клопату пачынаецца шчасце, і пажадала мамам здароўя, шчасця, згоды, дастатку і ўтульнасці – у дамах, поспехаў і новых дасягненняў – у працы.
На мерапрыемстве жанчынам уручылі падарункавыя сертыфікаты ад прафкама работнікаў. А агульная фатаграфія, зробленая падчас урачыстасці, доўгія гады будзе нагадваць аб клопаце кіраўніцтва БрДУ аб мамах.
Завяршыўся прыём міні-канцэртам, падрыхтаваным актывістамі студэнцкага клуба.
Студэнцкі клуб