Уручэнне прафсаюзных білетаў

13 верасня ў рамках студэнцкай прафсаюзнай акцыі «Добры дзень, першакурснік!» на біялагічным факультэце прайшло ўручэнне прафсаюзных білетаў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня прафкама студэнтаў Р.В. Чуль, студэнцкі прафсаюзны актыў факультэта (В. Сілюк, С. Малей).

У 2016 годзе прафсаюзную арганізацыю ўніверсітэта папоўнілі 69 студэнтаў біялагічнага факультэта. Такім чынам, прафсаюзнае членства на факультэце складае 100%.

З выступлення старшыні прафкама студэнтаў універсітэта Р.В. Чуля студэнты даведаліся аб асноўных напрамках працы першаснай прафсаюзнай арганізацыі, аб праведзеных сацыяльных мерапрыемствах і інш.

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: