-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Усе мы родам з дзяцінства...»
Шчаслівае дзяцінства і сонечнае лета – гэта паняцці, якія знаходзяцца ў гармоніі паміж сабой і ўдала дапаўняюць адзін аднаго. Не выпадкова лета пачынае свой адлік з цудоўнага свята – Міжнароднага Дня абароны дзяцей.
Дзеці актыўна ўдзельнічаюць у жыцці сучаснага соцыуму, аднак паўнавартасна рэалізаваць сябе і раскрыць свае магчымасці дзіця можа толькі пры падтрымцы і дапамозе дарослых. Абарона дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца найважнейшай дзяржаўнай задачай. Штогод у нашай краіне да Дня абароны дзяцей арганізуюцца шматлікія святочныя мерапрыемствы.
У Брэсце арганізатарам акцый да Дня абароны дзяцей па добрай традыцыі выступае Брэсцкая гарадская арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй Нінай Уладзіміраўнай Саванеўскай. У гэтым годзе ў высакароднай справе падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў у рамках дабрачыннай акцыі «Усе мы родам з дзяцінства», якая прайшла ў маі-чэрвені, актыўна ўдзельнічалі і студэнты-валанцёры псіхолага-педагагічнага, фізіка-матэматычнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў нашага ўніверсітэта. Так, валанцёры фізіка-матэматычнага факультэта перадалі салодкія прызы Жабінкаўскай школе-інтэрнату для навучэнцаў са слабым зрокам. Акрамя таго, з 10 мая ўніверсітэцкія валанцёры дзяжурылі ў гандлёвым пункце «MARTINN ФУД» (вул. Пушкінская, 105 «А») каля скарбонак для збору добраахвотных ахвяраванняў дзецям-сіротам, а таксама дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і дзецям з абмежаванымі магчымасцямі.
Нарэшце, у сам Дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня, больш за 200 дзяцей сабраліся на набярэжнай ракі Мухавец, каб адправіцца на вясёлую рачную прагулку на цеплаходзе «Гродна». Дзень, нягледзячы на ветранае надвор’е, расцвіў дзіцячымі ўсмешкамі, радасцю і добрым настроем дзяцей, дарослых і, канечне, арганізатараў свята. Праграма прагулкі аказалася вельмі цікавай для прысутных дзякуючы намаганням студэнтаў-валанцёраў псіхолага-педагагічнага факультэта Халізевай Ганны, Рачкоўскай Анастасіі, Фалеўка Арыны, Гаспадура Сяргея, Герасімік Галіны, Верамеенка Анастасіі, Блескавай Аліны і Брыль Яніны. Студэнты ў вобразах казачных герояў з вядомых казак віншавалі дзяцей з прыходам лета, разам з дзецьмі гулялі і танцавалі, прапаноўвалі загадкі, уручалі прызы.
Удзельнікі прагулкі пабывалі таксама і ў гасцях ва ўсходняй казкі. Да валанцёраў далучыліся студэнты з Туркменістана – удзельнікі клуба «Дыялог культур». У Туркменістане Дзень абароны дзяцей – такое ж значнае свята, як і ў іншых дзяржавах постсавецкай прасторы. Туркменскія студэнты з вялікім натхненнем прадэманстравалі на свяце нацыянальную культуру. Захапленне ў дзяцей і дарослых выклікалі танцы народаў Сярэдняй Азіі ў выкананні студэнткі геаграфічнага факультэта Атаханавай Мерджэн. А дзякуючы студэнтцы факультэта замежных моў Ціркішовай Джахан, якая выдатна выканала песні на роднай мове, свята напоўнілася непаўторнымі мелодыямі Туркменістана.
Прагулачны цеплаход «Гродна» быў бясплатна прапанаваны дзецям філіялам Беларускага рачнога параходства ў Брэсце. Кожнае дзіця-ўдзельнік свята атрымала ад Таварыства Чырвонага Крыжа салодкі падарунак. На заканчэнне свята арганізатары пажадалі ўсім дзецям радаснага і шчаслівага лета. Як адзначыла кіраўнік валанцёраў псіхолага-педагагічнага факультэта С.Г. Козел, падобных акцый у студэнтаў будзе яшчэ шмат, і галоўнае, каб нашы дзеці былі шчаслівымі і здаровымі. А для студэнтаў удзел у такіх мерапрыемствах, бясспрэчна, з’яўляецца добрай падмогай у іх прафесійным станаўленні.
Ляўчук З.С., дацэнт, удзельнік акцыі