-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Усебеларускі злёт «ЧАС РУХУ» БЗА 2019
Штогод у Рэспубліцы праводзіцца конкурс на лепшы студэнцкі атрад і лепшую прымаючую арганізацыю. З 29 лістапада па 1 снежня студатрадаўцы і ветэраны студатрадаўскага руху сабраліся на Усебеларускі злёт «ЧАС РУХУ», які аб’яднаў больш за 400 байцоў і гасцей расійскіх студэнцкіх атрадаў.
У склад дэлегацыі Брэсцкай вобласці ад нашага ўніверсітэта ўвайшлі байцы зводнага атрада «Лідар БрДУ» (будаўнічыя атрады «Косава 2019», «Світанак», «Юпітэр» і педагагічныя атрады «Новае пакаленне» і «Лідар»).
Урачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра – 2019 адбылося ў канцэртнай зале ЗАТ «Атлант». Пры падвядзенні вынікаў заслужаныя ўзнагароды былі ў руках профільных атрадаў (будаўнічы, вытворчы, сельскагаспадарчы, экалагічны, педагагічны, медыцынскі, сэрвісны і выязны сэрвісны). Лепшым педагагічным атрадам у чарговы раз прызнаны атрад нашага ўніверсітэта «Палымяныя сэрцы» (Бярозаўскі раён). Удзячнасцю адзначаны і будаўнічы атрад «Косава 2019» у намінацыі «Лепшы студэнцкі атрад, што працаваў на аб’екце будаўніцтва, якому нададзены статус абласной моладзевай будоўлі». Таксама падзякай уганараваны камандзір гэтага атрада Мікалай Разнічэнка і камісар Ганна Васько.
Праграма злёту была вельмі насычанай і разнапланавай: экскурсія па горадзе з наведваннем прадпрыемстваў г. Мінска; вечар знаёмстваў «Па цаглінцы!»; адукацыйныя праграмы: інтэлектуальныя гульні, гульні на камандаўтварэнне, інтэрактыў па бізнес-мадэляванні, дартс і гіравы спорт, а таксама прэзентацыя праекта «Арктыка – саюзная дзяржава»; квест-праграма; творчы фестываль «Энергія атрада!» і незабыўная музычна-забаўляльная праграма «Байцоўка-паці». Для тых, хто любіць зносіны, дзейнічала пляцоўка перамоваў «Ёсць кантакт!». У рамках злёту прайшоў і фізкультурна-спартыўны комплекс «Змагайся! Імкніся! Перамагай!».
Па выніках Усебеларускага злёту каманда Брэсцкай вобласці атрымала 7 значкоў ФСК, Кубак і заняла 3-е месца.
Штаб працоўных спраў