Узнагароджанне Лаўрэатаў XXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў

3 чэрвеня на базе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адбылося ўзнагароджанне Лаўрэатаў XXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў. Ад Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна дыпломы атрымалі: А.А. Гуносаў, магістрант фізіка-матэматычнага факультэта, В.А. Дзюрыч, выпускніца магістратуры па спецыяльнасці «Правазнаўства» 2014 г., Р.В. Чуль, аспірант кафедры гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта.

Узнагароджвалі: В.А. Богуш, першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь; Г.У. Пальчык, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, А.М. Красоўскі, намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншыя афіцыйныя асобы.

Пасля ўрачыстага ўзнагароджання для ўсіх лаўрэатаў і запрошаных гасцей была арганізавана цікавая канцэртная праграма.

Удзельнікі ўрачыстай цырымоніі дзякуюць кіраўніцтву ўніверсітэта за падтрымку і магчымасць удзелу ў мерапрыемстве, а аддзел інфармацыйна-аналітычнай і інавацыйнай дзейнасці (Л.А. Секержыцкая) – за дапамогу ў арганізацыі паездкі.

Р.В. Чуль

Падзяліцца: