-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Крымінальная юстыцыя: заканадаўства, тэорыя і практыка»
24 кастрычніка 2014 г. у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна кафедра крымінальна-прававых дысцыплін правяла традыцыйную V Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў «Крымінальная юстыцыя: заканадаўства, тэорыя і практыка».
На пленарным пасяджэнні прагучалі цікавыя даклады магістрантаў кафедры крымінальна-прававых дысцыплін А.А.Валасевіч, В.А.Зубко, Я.В.Мельнік, А.В.Фарафонавай, студэнтаў юрыдычнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна І.В. Аксёнавай, М.С.Жагальскага і інш, а таксама нашых гасцей з іншых ВНУ рэспублікі – Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гомельскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і Мінскага дзяржаўнага гандлёвага каледжа.
Праца была арганізавана па 4 секцыях: крымінальнае права; крыміналогія; крымінальны працэс, пракурорскі нагляд; крыміналістыка, аператыўна-вышуковая дзейнасць.
На канферэнцыі было прадстаўлена больш за 150 дакладаў, у тым ліку паступілі даклады выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў 10 ВНУ Рэспублікі Беларусь (акрамя названых вышэй, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава); 3 ВНУ Расійскай Федэрацыі (Таўрычаскі нацыянальны ўніверсітэт імя Вярнадскага /Сімферопаль/, Універсітэт Расійскай акадэміі адукацыі, Самарскі філіял, Маскоўскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт імя А.Е.Кутафіна) і 5 ВНУ Украіны (Акадэмія мытнай службы Украіны /Днепрапятроўск/, Мікалаеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Сухамлінскага, Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт унутраных спраў, Чарнаморскі дзяржаўны ўніверсітэт /Мікалаеў/, Юрыдычны інстытут Нацыянальнага авіяцыйнага ўніверсітэта /Кіеў/).
Актыўны ўдзел у працы канферэнцыі прынялі студэнты – члены студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі пры кафедры крымінальна-прававых дысцыплін БрДУ імя А.С.Пушкіна.
Пасля выступлення з дакладамі для гасцей з іншых ВНУ рэспублікі кафедра і студэнцкі актыў арганізавалі экскурсію па горадзе і Брэсцкай крэпасці.
З тэмамі дакладаў канферэнцыі можна пазнаёміцца тут >>
Кафедра крымінальна-прававых дысцыплін