-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Велапрабег, прысвечаны 74-й гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
8 мая адбыўся традыцыйны 7-ы велапрабег памяці, прысвечаны 74-й гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа. У велаакцыі прынялі ўдзел студэнты 3-га і 4-га курсаў факультэта фізічнага выхавання пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека А.М. Герасевіча і сакратара факультэта фізічнага выхавання А.Г. Пархоц.
Маршрут велаакцыі традыцыйна пралягаў па месцах размяшчэння помнікаў на ўскраінах Брэста, якія сведчаць аб подзвігу берасцейцаў і воінаў-абаронцаў заходніх межаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуўся дэкан факультэта фізічнага выхавання С.А. Суркоў і пажадаў усім паспяховага вяртання. Павіншаваў удзельнікаў велапрабегу з Днём Вялікай Перамогі і пажадаў усім моцнага здароўя ветэран кафедры аздараўленчай і лячэбнай фізічнай культуры дацэнт У.С. Бакавец.
Надвор’е ў гэты дзень спрыяла мерапрыемству. Пасля пажадання ўсе дружнай групай адправіліся па веламаршруту, які пралягаў у накірунку памятных мясцін па вуліцах мірнага горада Брэста, які жыве напярэдадні свайго 1000-годдзя. Удзельнікі акцыі пабывалі ля двух помнікаў: ля помніка жыхарам Брэста, расстраляным у гады вайны, і помніка воінам, якія загінулі ў канцлагеры пад Брэстам падчас акупацыі (раён 38-й дэсантнай брыгады). Студэнты і арганізатары прыклалі свае намаганні да навядзення агульнага парадку на прылеглай да мемарыялаў тэрыторыі, а затым ўсклалі кветкі да абеліскаў і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых.
Пасля хвалюючых хвілін, праведзеных ля памятных мясцін, нас чакаў зваротны шлях. А ён быў немалым, бо за ўсю велаакцыю мы праехалі цэлых 23 кіламетры! Завяршалі веламаршрут мы ў напрамку да спартыўнага комплексу БрДУ імя А.С. Пушкіна. У нязмушанай абстаноўцы за кубкам гарбаты з печывам былі падведзены вынікі велапрабегу. Мы слухалі песні ваеннай тэматыкі і расказвалі адзін аднаму гісторыі пра вайну, якія раней чулі ад сваіх бабуль, дзядуль і бацькоў.
Для нас, маладых людзей, якія не бачылі вайны і даведаліся пра яе толькі па аповедах сваіх блізкіх людзей ці ветэранаў, было важна адчуць атмасферу ваеннага часу, яго трывогі і клопаты. Велапрабег пакінуў у нашых сэрцах памятны след і адчуванне далучанасці да таго Вялікаму Подзвігу, здзейсненага дзядамі і бацькамі, якія вызвалілі нашы краіны і Еўропу ад фашысцкай чумы.
Выказваем вялікую падзяку арганізатарам мерапрыемства і спадзяёмся, што ў наступным годзе мы таксама з радасцю далучымся да памятнага велапрабегу. Запрашаем жадаючых!