-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
VI Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Пачатковая школа: праблемы, прыярытэты і перспектывы развіцця»
10 лістапада 2016 года на псіхолага-педагагічным факультэце адбылася VI Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Пачатковая школа: праблемы, прыярытэты і перспектывы развіцця», арганізатарам якой выступіла кафедра педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі і прысутных студэнтаў факультэта звярнулася рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер. Яе даклад «Культурная адукацыйная прастора ВНУ як аснова падрыхтоўкі кваліфікаванага педагога» быў прысвечаны праблемам полікультурнасці і канкурэнтаздольнасці адукацыі, павышэння прэстыжнасці педагагічнай прафесіі ў сучасных сацыякультурных умовах.
Працу пленарнага пасяджэння сваімі дакладамі працягнулі:
- Т.В. Нічышына, дэкан біялагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт – «Спецыфічныя асаблівасці прафілактыкі адхіляльных паводзін падлеткаў»;
- М.П. Осіпава, кіраўнік навукова-метадычнага цэнтра «Школа – Сям’я», кандыдат педагагічных навук, прафесар – «Тэарэтыка-метадычныя асновы стварэння мадэлі педагагічнага ўзаемадзеяння з сям’ёй на ўзроўні класнай супольнасці»;
- Т.В. Жук, дырэктар ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі» – «Фарміраванне талерантнага стаўлення да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўмовах цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі»;
- Т.А. Кавальчук, заг. кафедры педагогікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт – «Пазнавальныя сродкі як аб’екты асваення малодшымі школьнікамі ў працэсе навучання».
У працы 5 секцый абмяркоўваліся актуальныя пытанні навучання і выхавання ў пачатковай школе, падрыхтоўка педагагічных кадраў, псіхалагічныя праблемы развіцця навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту і арганізацыі педагагічнага ўзаемадзеяння з іх сем’ямі, метадычныя аспекты выкладання вучэбных дысцыплін у пачатковай школе.
У праграму канферэнцыі былі ўключаны даклады больш за 70 удзельнікаў, у тым ліку магістрантаў і студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна і іншых прадстаўнікоў устаноў адукацыі г. Брэста і Брэсцкай вобласці, а таксама навукоўцаў з універсітэтаў г. Беластока (Польшча) і г. Мінска.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.
Аргкамітэт канферэнцыі