-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
VII Міжнародны навукова-практычны семінар “Сацыяльная псіхалогія здароўя і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі”
15 красавіка 2022 года на псіхолага-педагагічным факультэце БрДУ імя А.С. Пушкіна адбыўся VII Міжнародны навукова-практычны семінар “Сацыяльная псіхалогія здароўя і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі”.
Пасля прывітальнага слова дэкана факультэта Нічышынай Т.В. былі заслуханы пленарныя даклады, падрыхтаваныя Жук Т.В., дырэктарам Брэсцкага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, І.Я. Валітавай, кандыдатам псіхалагічных навук, дацэнтам, прафесарам кафедры сацыяльнай работы, А.Я. Марчанка, кандыдатам псіхалагічных навук, дацэнтам кафедры псіхалогіі, Мядзведскай А.І., кандыдатам псіхалагічных навук, дацэнтам, прафесарам кафедры сацыяльнай работы і інш. На пленарным пасяджэнні былі абмеркаваны актуальныя пытанні псіхалагічнай навукі: інклюзіўная культура будучага педагога, магчымасці развіццёвага ўзаемадзеяння ў дыядзе “маці – дзіця” ранняга ўзросту з парушэннямі развіцця, праблема самаацэнкі сучасных дзяцей і падлеткаў, асаблівасці адвольнай увагі дарослых актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў і інш.
У другой палове дня для ўдзельнікаў семінара былі арганізаваны навучальныя майстар-класы “Сістэма свядомаснай трансфармацыі: самакаштоўнасць як умова прыняцця сябе”, “Па адзенні сустракаюць – па розуме праводзяць”, “Выкарыстанне прыёмаў цялесна-арыентаванай тэрапіі ў рабоце з псіхатраўмамі”, “Пункт раўнавагі: практыкум павышэння стрэсаўстойлівасці”, “Тэхніка саўладання са стрэсам”.
Па выніках правядзення семінара плануецца выданне зборніка матэрыялаў, у якім будуць адлюстраваны праблемы сацыяльнай псіхалогіі здароўя і ўздзеяння інфармацыйных тэхналогій на здароўе асобы.