VII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Крымінальная юстыцыя: заканадаўства, тэорыя і практыка»

4 лістапада 2016 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна была праведзена ўжо традыцыйная VII рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Крымінальная юстыцыя: заканадаўства, тэорыя і практыка». Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра крымінальна-прававых дысцыплін.

Пленарнае пасяджэнне адкрыў прарэктар па навуковай працы і эканоміцы БрДУ імя А.С. Пушкіна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Яўгенавіч Будзько. У сваім уступным слове ён падкрэсліў, што ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы для паспяховага кар’ернага росту і плённай навукова-даследчай працы студэнтаў і выкладчыкаў, адзначыў значнасць канферэнцый для студэнтаў і магістрантаў, а таксама арыентаваў маладых даследчыкаў на працяг навуковай дзейнасці ў аспірантуры.

Таксама з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася дэкан юрыдычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Алена Мікалаеўна Грыгаровіч. Яна адзначыла, што юрыдычны факультэт традыцыйна займае лідарскія пазіцыі ва ўніверсітэце па найважнейшых паказчыках студэнцкай навукова-даследчай працы, а многія паспяховыя выпускнікі застаюцца выкладаць на сваім факультэце.

На пленарным пасяджэнні вялікую цікавасць выклікалі даклады магістрантаў і студэнтаў юрыдычнага факультэта нашага ўніверсітэта: П.А. ВаладзькоПрынцыпы законнасці і справядлівасці ў крымінальным праве Рэспублікі Беларусь»), Г.А. ЖукНепасрэдны аб’ект заражэння венерычнай хваробай і ВІЧ-інфекцыяй»), С.А. ЗалеўскайАдмежаванне парушэння аўтарскіх правоў ад неправамернага завалодання камп’ютарнай інфармацыяй»), Д.А. Лазарэвіча «Віктымныя паводзіны пацярпелага як умова здзяйснення кішэнных крадзяжоў»), К.Э. ДзямідчыкФактычная злачыннасць у кантэксце ацэнкі латэнтнасці»), І.У. ЛосеваПрычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу: напрамкі ўдасканалення крымінальна-прававой нормы»), В.Э. МанецЗахоп закладніка і яго адрозненне ад выкрадання чалавека»), Г.Р. РамашэўскайПаняцце і змест інстытута дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве»), Я.А. ШостакСтадыя апеляцыйнай вытворчасці (паняцце, значэнне, сутнасць)»). Усе дакладчыкі пленарнага пасяджэння былі ўзнагароджаны дыпломамі, так як прадэманстравалі глыбокія веды ў заяўленых тэмах і высокі ўзровень прамоўніцкага майстэрства.

Пасля пленарнага пасяджэння праца канферэнцыі была арганізавана па чатырох секцыях, на якіх абмяркоўваліся праблемы крымінальнага права, крыміналогіі, крымінальнага працэсу, пракурорскага нагляду, крыміналістыкі і аператыўна-вышуковай дзейнасці. Па выніках працы секцый былі вызначаны лепшыя дакладчыкі, якія атрымалі дыпломы за праведзенае даследаванне і выступленне з дакладам.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 140 чалавек, у тым ліку выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты з ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расіі і Украіны. Па выніках працы будуць выдадзены матэрыялы канферэнцыі.

Абмеркаванне найважнейшых пытанняў крымінальнай юстыцыі спрыяе павышэнню адукацыйнага ўзроўню і прафесійных кампетэнцый усіх удзельнікаў канферэнцыі. Таму значнасць падобных мерапрыемстваў для студэнтаў нашай ВНУ цяжка пераацаніць.

Аргкамітэт канферэнцыі

Падзяліцца: