-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
VIII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Крымінальная юстыцыя: заканадаўства, тэорыя і практыка»
20 кастрычніка 2017 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна была праведзена ўжо традыцыйная VIII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Крымінальная юстыцыя: заканадаўства, тэорыя і практыка». Арганізатарамі мерапрыемства выступіла кафедра крымінальна-прававых дысцыплін, а таксама студэнцкае навуковае таварыства юрыдычнага факультэта (кіраўнік – намеснік дэкана па навуковай працы, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Г.І. Займіст) і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя кафедры крымінальна-прававых дысцыплін (кіраўнік – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт С.М. Храмаў).
У пачатку канферэнцыі з прывітальным словам выступіў прарэктар па навуковай працы БрДУ імя А.С. Пушкіна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт А.Я. Будзько, які паведаміў, што ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы для навукова-даследчай працы студэнтаў, магістрантаў, а таксама выкладчыкаў. Ажыццяўленне навукова-даследчай працы навучэнцамі на I і II ступені вышэйшай адукацыі з’яўляецца значным укладам у развіццё універсітэта. Аляксандр Яўгенавіч падкрэсліў, што найбольшая колькасць магістрантаў у нашым універсітэце налічваецца менавіта на юрыдычным факультэце. Таксама А.Я. Будзько канстатаваў, што ўзровень падрыхтоўкі выкладчыцкага складу ў БрДУ імя А.С. Пушкіна расце: у цяперашні час 50% выкладчыкаў нашага ўніверсітэта маюць навуковую ступень.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася старшыня арганізацыйнага камітэта, дэкан юрыдычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт А.М. Грыгаровіч. Яна адзначыла, што ў гэтым годзе геаграфія ўдзельнікаў канферэнцыі істотна пашырылася – каля паловы матэрыялаў, пададзеных для публікацыі ў зборніку канферэнцыі, складаюць працы замежных удзельнікаў з Расіі і Украіны.
На пленарным пасяджэнні студэнты юрыдычнага факультэта (К. Пабулы, М. Ганчарэнка, К. Дзямідчык, В. Манец, В. Васілеўская, Ю. Лукічова, Т. Сільчанка) выступілі з дакладамі на актуальныя і значныя тэмы. Усе выступоўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі за высокі навукова-метадычны ўзровень дакладаў. Пасля пленарнага пасяджэння праца канферэнцыі была арганізавана па секцыях, на якіх абмяркоўваліся праблемы крымінальнага права, крымінальнага працэсу, крыміналогіі і крыміналістыкі. Па выніках працы секцый былі вызначаны лепшыя дакладчыкі (М. Валюхневіч, А. Бутава, А. Макрушына, М. Сіроджаў, У. Шэлест, Д. Ануфрыева, А. Канашэнка, К. Ходан, В. Бойка), якія атрымалі дыпломы за праведзенае даследаванне і цікавае выступленне з дакладам.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў, у тым ліку выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты з ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расіі і Украіны. Па выніках працы навуковага мерапрыемства будзе выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.
В.М. Іванчына, намеснік старшыні аргкамітэта канферэнцыі