Віншаванне ад Аньхойскага ўніверсітэта з надыходзячым Новым годам

Паважаная Ганна Мікалаеўна,

Ад ўсяго прафесарска-выкладчыцкага складу і ад студэнтаў нашага Універсітэта, выказваем нашу шчырую падзяку за адданасць і вашы старанні ў ходзе рэалізацыі супрацоўніцтва паміж нашымі ўстановамі адукацыі.

2018 год быў адзначаны 90-годдзем Аньхойскага Універсітэта і ўмацаваннем нашага супрацоўніцтва ў сувязі з адкрыццём Цэнтра Вывучэння Беларусі ў Аньхойскім Універсітэце і Цэнтра Вывучэння Кітая ў Брэсцкім Дзяржаўным Універсітэце імя А.С. Пушкіна, якія стануць эфектыўнымі пляцоўкамі для будучай сумеснай працы. Будучы Універсітэтамі-пабрацімамі, мы вельмі высока цэнім наша супрацоўніцтва і ўскладаем надзеі на іншыя формы супрацоўніцтва ў будучыні.

З набліжэннем Новага Года, мы жадаем кожнаму ў вашым Універсітэце здароўя, шчасця і росквіту ў будучым годзе.

З павагай,

Лі Рэнкун

Партыйны сакратар,
Аньхойскі Універсітэт
Кітай

Куанг Гуанглі

рэктар,
Аньхойскі Універсітэт
Кітай

Падзяліцца: