Віншуем!

З 9 па 11 снежня ў Мінску праходзілі спаборніцтвы Адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь па спартыўнай аэробіцы і VIII Кубка «Аэрастэп 2016». У гэтых міжнародных турнірах прынялі ўдзел спартсмены суседніх краін, а таксама прадстаўнікі Эстоніі, Рэспублікі Крым, Малдавіі. Студэнт 4 курса факультэта фізічнага выхавання БрДУ імя А.С. Пушкіна Ваўрушэвіч Эдуард заняў другое месца і выканаў класіфікацыйны нарматыў Майстра спорту Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, прызёрамі і пераможцамі шэрагу рэспубліканскіх спаборніцтваў па розных відах спартыўных адзінаборстваў у снежні сталі наступныя спартсмены факультэта фізічнага выхавання:

  • Сямёнаў А. (Чэмпіянат органаў памежнай службы РБ па самаабароне ў групе «А», г. Смаргонь, 02.12.2016, 1 месца);
  • Занько А. (Кубак РБ па таэквандо, г. Мінск, 02-04.12.2016, 3 месца; Універсіяда РБ па таэквандо, г. Мінск, 09-11.12.2016, 3 месца);
  • Арэшка А. (Рэспубліканскі турнір па баявым самба, прысвечаны памяці МС С. Шчэрбы, г. Мінск, 11.12.2016, 1 месца).

Кафедра тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартклуб

Падзяліцца: