Віншуем нашых гандбалістаў з перамогай!

З 4 па 6 красавіка 2019 года ў нашым універсітэце праходзіў міжрэгіянальны тур студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд у групе «Л».

Зборная каманда нашага ўніверсітэта, укамплектаваная студэнтамі-гульцамі каманды БГК-2, заняла першае месца. Далей месцы размеркаваліся наступным чынам: II месца – Гродзенскі ўніверсітэт імя Я. Купалы, III месца – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, ІV месца – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.

Такім чынам, наша каманда выйшла ў фінальную чацвёрку. Мы ўпэўнены, што рабяты годна выступяць на фінальных спаборніцтвах, якія пройдуць у Мінску ў лістападзе гэтага года.

Да спаборніцтваў каманду рыхтавалі: загадчык кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання К.І. Белы і выкладчык кафедры фізічнай культуры Э.М. Хіль.

Віншуем студэнтаў і іх трэнераў з вялікім поспехам!!!

Па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартыўнага клуба

Падзяліцца: