-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Візіт дэлегацыі ўніверсітэта ў Кітай
Дэлегацыя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна на чале з рэктарам Ганнай Мікалаеўнай Сендзер у перыяд з 14 па 16 верасня 2018 года наведала Аньхойскі ўніверсітэт, з якім быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве. У ходзе візіту ў Аньхойскім універсітэце адбылося адкрыццё Цэнтра па вывучэнні Беларусі. Адкрыццю Цэнтра папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца. На працягу года БрДУ імя А.С. Пушкіна дасылаў у Аньхойскі ўніверсітэт літаратуру і іншыя матэрыялы пра Беларусь.
Цырымонія адкрыцця Цэнтра адбылася 14 верасня. Спачатку з вітальным словам да ўдзельнікаў цырымоніі звярнуўся партсакратар Аньхойскага ўніверсітэта Лі Жэньцюнь. У сваім прывітанні ён сказаў, што Брэсцкая вобласць і правінцыя Аньхой з’яўляюцца пабрацімамі. Менавіта таму паміж Аньхойскім універсітэтам і БрДУ імя А.С. Пушкіна наладжваецца цеснае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва, дапамогу ў якім аказвае кіраўніцтва вобласці і правінцыі Аньхой. У жніўні 2018 года адбыўся візіт дэлегацыі Аньхойскага ўніверсітэта ў БрДУ імя А.С. Пушкіна, падчас якога былі падпісаны Дамовы аб стварэнні Цэнтра па вывучэнні Беларусі ў Кітаі і Цэнтра па вывучэнні Кітая ў Беларусі. Партсакратар Лі Жэньцюнь выказаў упэўненасць, што Цэнтры будуць служыць надзейнай платформай у гуманітарным супрацоўніцтве і акадэмічных абменах.
Вялікае садзейнічанне ў стварэнні Цэнтра па вывучэнні Беларусі аказала Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі. У ходзе цырымоніі было зачытана прывітанне Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Шанхаі В.М. Мацэля з пажаданнямі Цэнтру паспяховай працы.
Затым выступіла рэктар Г.М. Сендзер. Яна адзначыла, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін заклалі падмурак для развіцця адносін паміж нашымі дзяржавамі ва ўсіх сферах дзейнасці. Мы бачым сваю задачу ва ўмацаванні ўзаемаразумення паміж нашымі народамі ў гуманітарнай сферы. У гэтым накірунку нашым галоўным партнёрам з’яўляецца Аньхойскі Універсітэт – вядучая навучальная ўстанова правінцыі Аньхой і лідар у галіне адукацыі і навукі па многіх накірунках у Кітаі. Нашаму супрацоўніцтву споўніўся ўсяго толькі год. Але за гэты час мы падпісалі Дагавор аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі, адбыўся візіт прарэктара па навуковай працы нашага ўніверсітэта ў Аньхойскі ўніверсітэт. У жніўні гэтага года дэлегацыя Аньхойскага ўніверсітэта на чале з партсакратаром Лі Жэньцюнем наведала Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна.
Адкрыццё Цэнтра – гэта ўнікальная кааперацыя, і мы звязваем з ёй сур’ёзныя перспектывы. Мы спадзяёмся, што выставы, канцэрты, фестывалі, якія будуць праводзіцца ў Цэнтры, безумоўна, будуць спрыяць папулярызацыі беларускай гісторыі, культуры, літаратуры ў КНР. На заканчэнне Ганна Мікалаеўна пажадала Цэнтру поспехаў і росквіту, багатага на яркія падзеі жыцця, удзячных і дапытлівых наведвальнікаў.
Пасля адкрыцця Цэнтра Ганна Мікалаеўна выступіла перад кітайскімі студэнтамі і выкладчыкамі факультэта рускай мовы Інстытута замежных моў універсітэта з лекцыяй «Беларусь: гісторыя, культура, сучаснасць». У ходзе лекцыі яна сказала, што беларусам ёсць чым прыцягнуць і здзівіць сваіх кітайскіх партнёраў. Гэта і арыгінальныя помнікі архітэктуры, непаўторныя творы выяўленчага мастацтва, музыкі, тэатра, літаратуры, унікальная прырода, і гарады, што дынамічна развіваюцца. І вядома, наша самае дарагое – прыгожыя, разумныя, працавітыя і гасцінныя людзі. Затым Ганна Мікалаеўна адказала на шматлікія пытанні студэнтаў. Кітайскіх студэнтаў цікавіла, якім чынам можна прыехаць у наш універсітэт па акадэмічным абмене, чым цікавая беларуская кухня, іншыя бакі жыцця ў нашай краіне, якія асобасныя рысы характэрны для беларусаў.
15–16 верасня ў рамках святкавання 90-гадовага юбілею Аньхойскага ўніверсітэта адбыўся Форум рэктараў «Адкрытасць і абмен – пабудова адукацыйнай супольнасці "Адзін Шлях і адзін Пояс"». На форуме Ганна Мікалаеўна выступіла з дакладам «БрДУ імя А.С. Пушкіна ў міжнароднай адукацыйнай прасторы: напрамкі і перспектывы». У дакладзе яна расказала аб шматгранным супрацоўніцтве з 62 замежнымі ўніверсітэтамі і іншымі арганізацыямі, з якімі наш універсітэт мае пагадненні і дагаворы аб супрацоўніцтве.
Падчас візіту адбыліся таксама перамовы з сакратаром парткама Лі Жэньцюнем і з рэктарам універсітэта Куан Гуанлі з мэтай выпрацоўкі агульнай стратэгіі эфектыўнай рэалізацыі ўмоў дамовы аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.