-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Візіт дэлегацыі з Сербіі
17–19 кастрычніка 2018 года ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва наш універсітэт наведала дэлегацыя ў складзе чатырох чалавек з сербскага горада Нові-Сад. Выкладчыкі з Сербіі сумесна з супрацоўнікамі БрДУ імя А.С. Пушкіна рэалізуюць на базе біялагічнага факультэта і Цэнтра экалогіі навукова-тэхнічны праект «Фенольныя злучэнні і антыаксідантная актыўнасць пладоў вішні і чарэшні сербскай і беларускай селекцыі». Гэты праект прайшоў конкурсны адбор у Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) і фінансуецца Беларускім фондам фундаментальных даследаванняў (БРФФД) і Міністэрствам адукацыі Сербіі.
Праграма знаходжання гасцей былі даволі насычаная: акрамя знаёмства з універсітэтам, яго кіраўніцтвам, кафедрамі, батанічнымі садамі і навуковымі лабараторыямі, госці з Сербіі прадставілі на навуковым семінары апошнія дасягненні сербскай навукі ў галінах біяхіміі, біятэхналогіі і сельскай гаспадаркі. Асаблівую цікавасць у студэнтаў і выкладчыкаў выклікала выступленне прафесара Дэжана Првуловіча пра дасягненні сербскіх прыродазнаўцаў і магчымасці правядзення сумесных навуковых мерапрыемстваў і стажыровак. Было прынята рашэнне аб падпісанні дамовы аб далейшым міжнародным супрацоўніцтве паміж універсітэтамі-партнёрамі.
Сімвалічна, што менавіта прадстаўнікі горада Нові-Сад удзельнічалі ў закладцы вішнёва-чарэшневага саду ў аддзеле «Аграбіялогія» Цэнтра экалогіі. Былі высаджаны маладыя дрэвы беларускай селекцыі.
Кіраўнік праекта з беларускага боку – загадчык кафедры хіміі Колбас Наталля Юр’еўна – расказала пра тое, што плануецца разбіць сад на тэрыторыі каля 20 сотак. У рамках сумеснага праекта мяркуецца не толькі вывучэнне біяхімічнага складу пладоў гатункаў вішні і чарэшні, што растуць на тэрыторыі Беларусі і Сербіі, але і абмен генетычным матэрыялам з мэтай магчымага выкарыстання ў селекцыйнай працы. Першасны адбор інтрадуцыраваных гатункаў вядзецца па шэрагу прыкмет і паказчыкаў: зімаўстойлівасць, хуткаплоднасць, ураджайнасць, устойлівасць да хвароб і фітанутрыентная каштоўнасць. З мэтай вывучэння спажывецкага попыту праводзяцца дэгустацыі пладоў з высокім утрыманнем фенольных рэчываў і антыаксідантнай актыўнасцю.
Плануецца далейшае правядзенне сумесных семінараў і навукова-практычнай канферэнцыі з мэтай абмену вопытам, апрабацыі і папулярызацыі атрыманых навуковых вынікаў. Асноўныя пасадкі саду – а гэта больш за 200 дрэў вішні і чарэшні – запланаваны на 2019 год – год 1000-годдзя нашага роднага Брэста.
Цэнтр экалогіі