-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Візіт рэктара Г. М. Сендзер у Ізраіль
Рэктар БрДУ імя А. С. Пушкіна Ганна Мікалаеўна Сендзер прыняла ўдзел у Дзелавым візіце прадстаўнікоў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь у Дзяржаву Ізраіль з 3 па 7 лістапада 2019 года.
Візіт арганізаваны пры садзейнічанні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль.
У складзе дэлегацыі рэктар нашага ўніверсітэта наведала шэраг устаноў адукацыі Дзяржавы Ізраіль: Тэль-Авіўскі ўніверсітэт, Яўрэйскі ўніверсітэт у Іерусаліме, Халонскі тэхналагічны інстытут. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль, Цэнтры дыяспары Тэль-Авіўскага ўніверсітэта, Цэнтры гісторыі Халакоста, Ізраільскім агенцтве міжнароднага супрацоўніцтва МАШАВ пры МЗС Ізраіля, Усеізраільскім аб’яднанні выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі.
У межах шматлікіх сустрэч бакі абмеркавалі дзейсныя падыходы да сістэм адукацыі ў абедзвюх краінах, напрамкі сумеснай навукова-даследчай працы, магчымасці правядзення сумесных мерапрыемстваў, пытанні стажыровак, павышэння кваліфікацыі, гасцявых лекцый, студэнцкіх абменаў у краіне-партнёры, турыстычных экскурсій у Беларусь і інш.
У ходзе дзелавога візіту быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні з Халонскім тэхналагічным інстытутам. Мемарандум падпісалі рэктар БрДУ імя А. С. Пушкіна прафесар Г. М. Сендзер і рэктар Халонскага тэхналагічнага інстытута прафесар Эдуард Якубаў. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні з Халонскім тэхналагічным інстытутам сумесных анлайн-канферэнцый, лекцый і іншых мерапрыемстваў для выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ-партнёраў.
Дасягнута дамоўленасць аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні з Тэль-Авіўскім універсітэтам і Цэнтрам дыяспары Тэль-Авіўскага ўніверсітэта, тэкст адпаведных дакументаў перададзены ізраільскаму боку для ўзгаднення.
Тэль-Авіўскі ўніверсітэт з’яўляецца адным з найбуйнейшых універсітэтаў Ізраіля і налічвае 9 факультэтаў, 29 школ і 98 аддзяленняў. У ім навучаецца каля 30 000 студэнтаў. Дырэктар Цэнтра дыяспары Тэль-Авіўскага ўніверсітэта Сімха Гольдзін і старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра Леанід Смілавіцкі праявілі цікавасць да навуковых даследаванняў кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры ўсеагульнай гісторыі БрДУ імя А. С. Пушкіна Разенблата Я. С. па гісторыі яўрэяў Беларусі і выказалі гатоўнасць ва ўсталяванні супрацоўніцтва па рэалізацыі сумесных навуковых праектаў па гісторыі яўрэяў Беларусі і, у прыватнасці, яўрэяў Брэста, паколькі брэсцкая яўрэйская абшчына – найстарэйшая ў Беларусі.
Ва ўсталяванні партнёрскіх адносін з навучальнымі ўстановамі Дзяржавы Ізраіль мы бачым вялікія перспектывы для навуковага і культурнага абмену.