Вучэбна-метадычны семінар «Ідэалогія фізічнай культуры і спорту: стан, праблемы»

7 сакавіка 2018 года адбыўся чарговы вучэбна-метадычны семінар «Ідэалогія фізічнай культуры і спорту: стан, праблемы» для студэнтаў І курса факультэта фізічнага выхавання, прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання, настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя і груп павышэння спартыўнага майстэрства па спартыўных гульнях і спартыўнай аэробіцы. Семінар быў арганізаваны сумесна з Упраўленнем спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама. Урачыстае адкрыццё мерапрыемства прайшло ў музеі гісторыі фізічнай культуры і спорту Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Затым праца семінара была працягнута ў аўдыторыі спартыўнага комплексу.

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка на мерапрыемстве быў зроблены акцэнт на ролі прадстаўніц жаночага полу, у тым ліку студэнтак, выпускніц, прадстаўніц прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта фізічнага выхавання, у фізкультурна-спартыўным і алімпійскім руху.

На семінары былі разгледжаны наступныя тэмы: значэнне выхаваўчай і ідэалагічнай працы са студэнтамі – будучымі спецыялістамі сферы фізічнай культуры і спорту, асноўныя напрамкі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы са студэнтамі, алімпійская адукацыя як аспект ідэалагічнага выхавання, ідэалогія спорту вышэйшых дасягненняў на сучасным этапе яго развіцця , храналогія і трансфармацыя стымулаў да спартыўнай дзейнасці, ідэалагічнае выхаванне студэнтаў і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў перыяд вытворчых педагагічных практык, прафілактыка дэструктыўных паводзін моладзі сродкамі фізічнай культуры, фізкультурна-спартыўныя збудаванні як цэнтры ідэалогіі.

Студэнты ў ходзе экскурсіі па музеі азнаёміліся з гісторыяй развіцця і дасягненняў фізічнай культуры і спорту ў нашым універсітэце, а на самім семінары сталі слухачамі і ўдзельнікамі абмеркавання вынесеных праблем.

Згаданае мерапрыемства ўнесла ўклад у прафарыентацыю і прафадаптацыю навучэнцаў да іх будучай прафесійнай дзейнасці. Для студэнтаў семінар паслужыў добрай школай ідэалогіі, выхавання і паводзін у групе, універсітэце, грамадстве, спорце, а для прафесарска-выкладчыцкага складу – крыніцай перадавога айчыннага і замежнага вопыту па ідэалагічнай і выхаваўчай працы з моладдзю ў сферы фізічнай культуры і спорту.

Аргкамітэт

Падзяліцца: