Вучэбна-метадычны семінар «Крыміналістычныя экспертызы: сучасная арганізацыя і магчымасці»

28 сакавіка 2018 года на базе Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці адбыўся вучэбна-метадычны семінар «Крыміналістычныя экспертызы: сучасная арганізацыя і магчымасці».

Вучэбна-метадычны семінар быў арганізаваны для студэнтаў 2-га курса юрыдычнага факультэта спецыялізацыі «Судова-пракурорска-следчая дзейнасць». Арганізатарамі семінара выступілі намеснік начальніка Упраўлення ДКСЭ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, палкоўнік юстыцыі Жыгар Уладзімір Сяргеевіч і загадчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін БрДУ імя А.С. Пушкіна Іванчына Вольга Мікалаеўна.

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь пачаў сваю дзейнасць 1 ліпеня 2013 года (згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 202 ад 22 красавіка 2013 года) з мэтай забеспячэння незалежнасці экспертнай дзейнасці і павышэння яе эфектыўнасці. Структура была створана на базе Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл і экспертных падраздзяленняў Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адзначае сваё пяцігоддзе.

Перад студэнтамі выступілі супрацоўнікі Упраўлення ДКСЭ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці (А.У. Быцкевіч, Д.А. Якубоўскі, А.В. Раманко, Я.М. Басалай, Д.В. Фядун, С.А. Шука). Тэматыка іх дакладаў ахапіла шырокі спектр экспертных даследаванняў. Кожны з экспертаў у працэсе дакладу дэманстраваў абсталяванне, неабходнае для ажыццяўлення экспертызы.

На вучэбна-метадычным семінары навучэнцы змаглі пашырыць свае веды аб прафесіі судовага эксперта, а таксама ў галіне сучасных тэхналогій правядзення розных экспертыз. Такое практыкаарыентаванае мерапрыемства, несумненна, прынесла студэнтам шмат карысці.

Выказваем падзяку ўсім супрацоўнікам Упраўлення Дзяржаўнага камітэта
судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці
за супрацоўніцтва пры падрыхтоўцы будучых юрыстаў!

Кафедра крымінальна-прававых дысцыплін БрДУ імя А.С. Пушкіна

Падзяліцца: