Вучэбна-метадычны семінар «Прафілактыка дэвіяцый (IT-правапарушэнняў) у студэнцкім асяроддзі»

24 лютага 2016 года ў канферэнц-зале зімовага саду Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» прайшоў вучэбна-метадычны семінар «Прафілактыка дэвіяцый (IT-правапарушэнняў) у студэнцкім асяроддзі», арганізаваны кафедрай педагогікі пачатковага навучання сумесна з аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю.

Адкрыла семінар прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» Т.В. Сакалова. З дакладам на тэму «Нацыянальнае заканадаўства ў сферы інфармацыйнай бяспекі» выступіла член Пастаяннай камісіі па навуцы, адукацыі, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання Т.В. Нічышына. Аб відах і спосабах прафілактыкі правапарушэнняў у сферы высокіх тэхналогій расказаў студэнтам супрацоўнік падраздзялення «К» УУС Брэсцкага аблвыканкама А.В. Ракоць.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел члены Савета студэнцкага самакіравання УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна», БРСМ, прафкама, моладзевай інфармацыйнай групы ўніверсітэта. Напрыканцы семінара быў арганізаваны «жывы дыялог», падчас якога ўдзельнікі мерапрыемства змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні, звязаныя з папярэджаннем ІТ-правапарушэнняў.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: