Вучэбна-метадычныя матэрыялы Беларусі прадстаўлены на Мінскай Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

БрДУ імя А.С. Пушкіна прыняў удзел у 29 Мінскай Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Выстава-кірмаш стартавала 23 сакавіка ў павільёне БелЭкспа. Маштабны форум сабраў прадстаўнікоў кнігавыдавецкай сферы з Рэспублікі Беларусь і краін далёкага і бліжняга замежжа – Расіі, Узбекістана, Венесуэлы, Пакістана, Турцыі, Туркменістана, Ірана і інш.

  

Універсітэты Беларусі экспанавалі прадукцыю ў рамках пляцоўкі “Адукацыйны квартал”. Наш універсітэт прадставіў 50 друкаваных і 6 электронных вучэбна-метадычных выданняў 2020–2022 гг., сярод якіх амаль 50 % маюць грыф МА Рэспублiкi Беларусь ці профільнага ВМА.

Часткай выставы стаў сімпозіум “Пісьменнік і час”, у рамках якога былі арганізаваны дыскусійныя пляцоўкі. Адной з асноўных тэм дыскусіі стала тэма захавання гістарычнай памяці. “Важнае значэнне гістарычнай памяці – у выхаванні сучаснай моладзі”, – падкрэсліў міністр адукацыі Андрэй Іванец, знаёмячыся з экспанатамі, падрыхтаванымі нашым універсітэтам і іншымі ВНУ Беларусі.

Падзяліцца: