-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Вялікай Перамозе прысвячаецца!
5 мая напярэдадні знакавай падзеі для нашай краіны, для нашага горада, нашага ўніверсітэта – Дня Вялікай Перамогі – адбыўся I форум студэнцкіх валанцёрскіх ініцыятыў «Валанцёрства – на карысць грамадства». Маладое пакаленне студэнтаў шануе і памятае людзей, якія аддалі свае жыццё для таго, каб сёння над галавой было мірнае неба, каб сучасная моладзь мела магчымасць вучыцца, працаваць, ствараць сем’і, даражыць сваёй радзімай, ганарыцца сваёй краінай.
Праграма ўсяго мерапрыемства была агорнута атмасферай урачыстасці, адухоўленасці, шчырасці, гарманічнай сувязі ветэранаў і сучаснай моладзі.
У сваім прывітальным слове рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер падкрэсліла значнасць яднання розных пакаленняў, якое павінна адлюстроўвацца ў памяці пра подзвігі прадзедаў, у аказанні ім дапамогі. Менавіта таму ў зале на Форуме акрамя герояў-пераможцаў прысутнічаюць студэнты-валанцёры. Яны бязвыплатна дапамагаюць людзям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі: ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, выхаванцам школ-інтэрнатаў і сацыяльных прытулкаў, дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Валанцёры ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах, накіраваных на захаванне, акультурванне і росквіт роднай Беларусі.
Напярэдадні Дня Перамогі нельга было не згадаць пра ветэранаў, якія працавалі некалі ў нашым універсітэце. Многіх ужо няма ў жывых, некага ўжо падводзіць здароўе, і ўсё ж у гэты дзень змог прыйсці ў родныя сцены ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Маркавіч Ташліковіч. Менавіта ён ужо традыцыйна напярэдадні свята Перамогі ўручае членскія білеты Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі студэнтам універсітэта.
Упрыгожваннем ўсяго свята стала выступленне народнага Хору ветэранаў вайны і працы імя Мікалая Шошчыца пад кіраўніцтвам Алега Яўгеньевіча Няроды.
У рамках Форуму таксама працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі («Прававы компас», «Дапаўняючы адзін аднаго», «Здароўю – так», «У гармоніі з прыродай», «Размаўляй па-беларуску!», «Вясёлка творчасці») і выстава-прэзентацыя вырабаў ручной работы студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў універсітэта «Дабро нашых рук». Гучала папуры на тэму ваенных песень; адбылася прэзентацыя дзейнасці валанцёрскіх атрадаў, прайшло ўзнагароджанне лідараў-валанцёраў.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю