Вялікая псіхалагічная гульня «Талерантнасць»

25.02.2015 г. у інтэрнаце студэнцкага гарадка № 4 у межах «Фестывалю замежных студэнтаў» прайшла вялікая псіхалагічная гульня «Талерантнасць», арганізаваная педагогамі-псіхолагамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Тарасюк В.В. і Ануфрыкавай Н.С.

Члены старастата замежных студэнтаў, прадстаўнікі студсаветаў інтэрнатаў абмеркавалі асноўныя рысы і адрозненні талерантнай асобы ад інталерантнай, пры дапамозе спецыялістаў выявілі наяўнасць гэтых якасцяў у сябе, змаглі ўсвядоміць іх значэнне пры ўзаемадзеянні з іншымі людзьмі. Нашы замежныя навучэнцы – удзельнікі гульні – прыйшлі да высновы, што прадуктыўным і талерантным адносінам перашкаджаюць такія якасці асобы, як лянота, запальчывасць і нецярпенне, сарказм, страх зносін і сарамлівасць.

У працэсе гульні студэнты ўдасканальвалі свае здольнасці да эмпатыі, суперажывання, спагады, даверу, абмяркоўвалі пытанні міжкультурнай талерантнасці, асаблівасці ўзаемадзеяння замежных і беларускіх студэнтаў. Усе змаглі адчуць сябе камандай, атрымалі зарад добрага настрою і намалявалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца: