Вынікі Рэспубліканскай універсіяды – 2018 па плаванні

9–12 снежня ў Брэсце прайшлі спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды 2018 года па плаванні, у якіх прыняла ўдзел зборная каманда Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 246 спартсменаў з 25 устаноў вышэйшай адукацыі. Судзейскі корпус ўзначалілі галоўны суддзя спаборніцтваў Палягошка Аляксандр Анатольевіч (суддзя нацыянальнай катэгорыі) і галоўны сакратар Лямачка Алена Генадзьеўна (суддзя першай катэгорыі).

Наша каманда, складзеная цалкам са студэнтаў факультэта фізічнага выхавання і абноўленая ў параўнанні з мінулагоднімі спаборніцтвамі больш чым на 60 %, пацвердзіла статус аднаго з лідараў беларускага студэнцкага плавання, заваяваўшы ў напружанай барацьбе 5-е месца.

У індывідуальных нумарах праграмы вызначыліся Юлія Лемке, Крысціна Папечыц, Юлія Горбусь, Сяргей Гулецкі, Глеб Бусько. Таксама трэцяй фінішавала жаночая камбінаваная эстафета 4*100, у складзе якой выступалі Ангеліна Ніканюк, Юлія Лемке, Юлія Горбусь, Валерыя Ляўчук.

Віншуем каманду і жадаем далейшых поспехаў!

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: