Вынікі трэцяга працоўнага семестра

У Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэце падведзены вынікі Трэцяга працоўнага семестра 2018 года.

14 лістапада 2018 года адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра. Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі лепшыя прадстаўнікі студэнцкіх атрадаў г. Брэста, кіраўніцтва ўстаноў адукацыі і ГА «БРСМ».

Па выніках семестра за ўклад у развіццё руху студэнцкіх атрадаў і актыўны ўдзел у рэалізацыі сацыяльных і працоўных ініцыятыў студэнцтва Падзякай гарадскога Штаба працоўных спраў узнагароджаны Штаб Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна». Студэнты-пушкінцы сталі пераможцамі ў наступных намінацыях:

  • «Лепшы камандзір педагагічнага студэнцкага атрада – 2018» – Васілюк Вольга Аляксандраўна, «Лепшы камісар педагагічнага студэнцкага атрада – 2018» – Самулевіч Цімафей Сяргеевіч (атрад «Лідар»);
  • «Лепшы камандзір сэрвіснага студэнцкага атрада – 2018» – Балабановіч Кацярына Мікалаеўна, «Лепшы камісар сэрвіснага студэнцкага атрада – 2018» – Богунь Міхаіл Алегавіч, «Лепшы баец сэрвіснага студэнцкага атрада – 2018» – Булахава Аляксандра Сяргееўна (атрад «Пушчанка»);
  • «Лепшы баец педагагічнага студэнцкага атрада – 2018» – Дземянчук Яна Аляксееўна (атрад «Юнацтва»).

У намінацыі «Лепшы студэнцкі педагагічны атрад – 2018» лепшым прызнаны атрад «Лідар», у намінацыі «Лепшы студэнцкі сэрвісны атрад – 2018» – атрад «Пушчанка».

За асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі, арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў па патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні моладзі Ганаровай граматай Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта была ўзнагароджана начальнік Штаба працоўных спраў БрДУ імя А.С. Пушкіна Тарасюк Вікторыя Васільеўна.

Віншуем усіх з заслужанымі ўзнагародамі!

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: