Вынікі ўніверсітэцкага конкурсу на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці

Публічная абарона-прэзентацыя творчых прац фіналістаў адбылася 28 красавіка 2022 года. Журы адзначыла высокі ўзровень прапанаваных распрацовак і прэзентацый педагагічнага вопыту, глыбокую прафесійную зацікаўленасць у паспяховай рэалізацыі праектаў сярод моладзі.

  

Па выніках конкурсу перамаглі наступныя праекты: “Жыву і дыхаю, мой родны край, табою!” – цыкл выхаваўчых мерапрыемстваў (аўтарскі калектыў кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання: Канцавая Галіна Міхайлаўна, загадчык кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, і Капцова Юлія Анатольеўна, старшы выкладчык); “Чарнобыльская катастрофа: прычыны, наступствы і лёсы людзей” – каналекторый (аўтарскі калектыў кафедры геаграфіі і прыродакарыстання: Такарчук Алег Васільевіч і Такарчук Святлана Міхайлаўна, кандыдаты геаграфічных навук, дацэнты, Палячок Таццяна Сяргееўна, студэнтка факультэта прыродазнаўства); “Фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцяў у студэнцкай моладзі” – пошукава-эўрыстычныя экскурсіі ў рамках Года гістарычнай памяці (аўтар: Занько Яўгенія Юр’еўна, старшы выкладчык кафедры гісторыі славянскіх народаў).

Аўтары лепшых прац узнагароджаны на пасяджэнні Савета ўніверсітэта дыпломамі і падарункавымі сертыфікатамі, падрыхтаванымі рэктарам і прафсаюзным камітэтам работнікаў універсітэта.

Віншуем пераможцаў!
Жадаем прафесійных і творчых поспехаў
у педагагічнай дзейнасці ўсім удзельнікам конкурсу!

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: