-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Вынікі ўніверсітэцкага конкурсу «Грамацей-2016»
28 верасня адбыўся ўніверсітэцкі конкурс «Грамацей-2016», які ўжо ў сёмы раз арганізуе кафедра агульнага і рускага мовазнаўства філалагічнага факультэта. Удзельнікамі конкурсу сталі 33 студэнты філалагічнага, фізіка-матэматычнага, геаграфічнага, псіхолага-педагагічнага факультэтаў і факультэта замежных моў, а таксама 15 вучняў абласнога ліцэя і чатырох гімназій горада Брэста.
Конкурс пачаўся з вітальнага слова ўдзельнікам загадчыка кафедры агульнага і рускага мовазнаўства В.Б. Пераход. Затым студэнткі 4 курса філалагічнага факультэта Дзікавіцкая Кацярына і Грабенка Анастасія выступілі з паведамленнем пра выдатнага вучонага М.В. Ламаносава, 305 гадоў з дня нараджэння якога святкуецца ў гэтым годзе. З цікавасцю выслухалі ўдзельнікі конкурсу і паведамленне студэнткі 5 курса Галіны Дземідзюк пра найноўшыя арфаграфічныя слоўнікі, наяўныя ва ўніверсітэце.
Конкурсная праграма складалася з двух этапаў: дыктоўка (па тэксце эсэ Фазіля Іскандэра «Сумленне») і карэктурнае заданне (выпраўленне ў тэксце арфаграфічных і пунктуацыйных памылак).
У выніку сярод студэнтаў спецыяльных моўных факультэтаў 1 месца заняў Шпарло Уладзіслаў (1 курс, спецыяльнасць «Журналістыка»), 2 месца падзялілі студэнткі Брэзіна Вікторыя (3 курс, «Руская філалогія») і Кізун Аксана (1 курс, «Руская філалогія»), 3 месца – у студэнтак Валюк Алены (3 курс, «Руская філалогія») і Старажук Надзеі (1 курс, факультэт замежных моў).
Студэнты неспецыяльных факультэтаў выступілі такім чынам: 1 месца заняла Шчарбакова Юлія (псіхолага-педагагічны факультэт), 2 месца – у Макарчук Вікторыі і Раманчук Лізаветы (2 курс, геаграфічны факультэт), 3 месца заняла Васілюк Ганна (5 курс, фізіка-матэматычны факультэт).
Сярод школьнікаў лідарам стала Мазавец Аліна (ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава»), на 2 месцы Чабурка Лізавета (ДУА «Гімназія № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.») і Траццякова Паліна ( ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста»), 3 месца падзялілі Церашэнкаў Марк (ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста») і Крысціна Жук (ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава»).
Конкурс паказаў, што студэнты і навучэнцы разумеюць значнасць пісьменнасці. Значыць, конкурс «Грамацей» адбудзецца і ў наступным годзе.
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства