Выстава буклетаў па антыдэвіянтнай праблематыцы «Студэнты – супраць дэвіяцый»

29 кастрычніка 2014 года ў фае вучэбнага корпуса № 1 УА «БрДУ імя А.С.Пушкіна» адбылося адкрыццё выставы буклетаў па антыдэвіянтнай праблематыцы «Студэнты – супраць дэвіяцый», арганізаванай кафедрай педагогікі пачатковага навучання і аддзелам выхаваўчай працы ў межах рэалізацыі Праграмы сумеснай дзейнасці «Універсітэт – ІСН». На адкрыцці выставы прысутнічаў старшы інспектар па асобых даручэннях групы прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх УУС Брэсцкага аблвыканкама Філіповіч І.М., які ў сваім выступленні расказаў пра актуальнасць праблемы ўжывання і распаўсюджвання ў моладзевым асяроддзі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. Выстава будзе доўжыцца да 3 лістапада 2014 г.

Падзяліцца: