Выстава да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь «Канстытуцыі Беларусі і замежных краін»

15 сакавіка 2018 года на юрыдычным факультэце нашага ўніверсітэта была наладжана выстава да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Цюга Святлана Анатольеўна прадставіла сваю аўтарскую калекцыю канстытуцый Беларусі і замежных краін.

На выставе можна было ўбачыць Канстытуцыі СССР, ССРБ і БССР, Канстытуцыю 15 сакавіка 1994 года, а таксама каментарый да цяпер дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Цікавымі экспанатамі сталі статут ВКЛ 1588 года (факсімільнае выданне ў скураной вокладцы), Канстытуцыя СССР 1937 года (Сталінская Канстытуцыя польскага выдавецтва 1952 года), Хартыя асноўных правоў Еўрапейскага Саюза (мініяцюрнае выданне), Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі (у малюнках і схемах).

Можна было пазнаёміцца з Канстытуцыяй Расіі, Украіны, Эстоніі, Малдовы, Казахстана, Туркменістана, Азербайджана, Абхазіі.

Сярод замежных Канстытуцый былі прадстаўлены Асноўныя Законы такіх краін, як ЗША, Польшча, Францыя, Германія, Італія, Нідэрланды, Грэцыя, Турцыя, Чэхія, Паўднёвая Карэя, а таксама зборнік Канстытуцый краін Еўрапейскага Саюза.

Аўтар спадзяецца на далейшае папаўненне калекцыі, якая адлюстроўвае яе прафесійнае хобі.

Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Падзяліцца: