-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Выстава, прысвечаная першаму прэзідэнту Ізраіля Хаіму Вэйцману
11 снежня ў чытальнай зале БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай нашаму земляку – першаму прэзідэнту Ізраіля Хаіму Вэйцману.
Выдатны вучоны і першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман нарадзіўся ў Беларусі, у мястэчку Моталь 27 лістапада 1874 г. Атрымаўшы традыцыйную яўрэйскую адукацыю і скончыўшы рэальнае вучылішча ў Пінску, Вейцман вывучаў хімію ў Германіі і ў Швейцарыі, атрымаў доктарскую ступень ва ўзросце 23-х гадоў. Плённую навукова-даследчую працу ён выконваў на працягу ўсяго жыцця, сумяшчаючы яе з актыўнай грамадскай дзейнасцю. Хаім Вейцман быў адным з ініцыятараў стварэння Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. Двойчы Вейцман выбіраўся прэзідэнтам Сусветнай сіянісцкай арганізацыі. У 1947 годзе Вейцман прыняў актыўны ўдзел у абмеркаванні на Генеральнай асамблеі ААН рэкамендацыі аб падзеле Эрэц-Ісраэль на яўрэйскую і арабскую дзяржавы. Яго даклад зрабіў глыбокае ўражанне, і 29 лістапада 1947 года ААН прыняла рэзалюцыю аб падзеле. У лютым 1949 года парламент Ізраіля выбраў Хаіма Вейцмана першым прэзідэнтам яўрэйскай дзяржавы.
Выстава будзе працаваць у чытальнай зале ўніверсітэта (аўд. 202 корпуса № 1, б-р Касманаўтаў, 21) да 15 снежня.