Выступленне студэнтаў на Адкрытым Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па плаванні

23 красавіка завяршыўся адкрыты Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па плаванні памяці А.А. Каваленкі. На Чэмпіянат з’ехаліся наймацнейшыя прадстаўнікі плавання з усёй краіны, і таксама спартсмены Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі, Азербайджана, Грузіі, паколькі Чэмпіянат быў адборачным для ўдзелу ў XXXI Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел у складзе зборнай вобласці і студэнты-плыўцы нашага ўніверсітэта. І ўнеслі свой уклад у заваяванне другога месца камандай Брэсцкай вобласці на Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь. У індывідуальных нумарах праграмы і эстафетным плаванні вызначыліся, стаўшы чэмпіёнамі, нашы студэнты: Сяргееў Уладзімір, Гулецкі Аляксандр (абодва з факультэта фізічнага выхавання). Прызёрамі спаборніцтваў сталі: Гарковіч Анастасія, Мурын Ілья, Лемке Юлія, Краўчук Анастасія (усе – факультэт фізічнага выхавання), Кузава Марыя (геаграфічны факультэт).

Віншуем!

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: