-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Вывучаючы культурную спадчыну
2018 год, абвешчаны Годам малой Радзімы, стаў для студэнтаў гістарычнага факультэта асабліва ўраджайным на экскурсійныя паездкі па роднай Беларусі. 20 кастрычніка 2018 г. выкладчыкі і 67 студэнтаў факультэта прынялі ўдзел у экскурсійна-турыстычнай паездцы па помніках гісторыі і культуры Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Такая шматлікая група прыкметна ажывіла няспешнае жыццё сельскіх населеных пунктаў раёна. Надвор’е, звычайна непагодлівае ў гэты час восені, прыемна парадавала цёплым сонейкам. На фоне асляпляльна блакітнага неба цэрквы і касцёлы выглядалі проста казачнымі.
Першым пунктам праграмы стаў касцёл святога Міхаіла Арханёла ў аграгарадку Гнезна – адзін з самых старых храмаў у Беларусі, пабудаваны ў першай чвэрці XVI стагоддзя. Мясцовы ксёндз правёў вельмі змястоўную экскурсію па касцёле і прылеглай тэрыторыі. Студэнты літаральна засыпалі яго пытаннямі па гісторыі краю, тэалогіі і іншых цікавых ім тэмах. Ксёндз быў прыемна здзіўлены эрудыцыяй нашых рабят.
Сітуацыя паўтарылася ў в. Мсцібава, дзе знаходзіцца вельмі каларытная царква Іаана Хрысціцеля, пабудаваная ў неагатычным стылі. Тутэйшы святар аказаўся маладым і крэатыўным. Ён жыва рэагаваў на студэнцкія пытанні. Абмеркаванне нашымі «рэлігіязнаўцамі» пытанняў экзарцызму, эсхаталогіі, спецыфікі праваслаўя і каталіцызму суправаджалася бурнай дыскусіяй, у якую ўцягнуліся амаль усе ўдзельнікі паездкі. Святар відавочна не хацеў адпускаць такіх цікавых суразмоўцаў, і яны не гарэлі жаданнем хутка з’ехаць.
Наступны храм – храм Святой Тройцы ў аграгарадку Шылавічы – проста ўразіў экскурсантаў сваёй прыгажосцю як звонку, так і ўнутры. Будучы самым высокім у рэгіёне, ён літаральна рассякае неба амаль на 60 метраў. Тут студэнты атрымалі салідны аб’ём інфармацыі як пра гэты храм, так і пра многія іншыя праваслаўныя і каталіцкія храмы ў акрузе.
Прыемна ўразіў рабят касцёл святога Іаана Хрысціцеля 1773 года пабудовы ў в. Вольпа – адзіны захаваны на тэрыторыі Беларусі драўляны касцёл. Нас тут цёпла прынялі, мясцовы краязнаўца, школьны настаўнік гісторыі, хораша расказала не толькі пра ўнікальны драўляны пазалочаны алтар XVII стагоддзя (застаўся ад папярэдняга варыянта будынка), але і пра гісторыю ўсёй акругі, а таксама пра лёс мясцовай галіны славутага роду Сапегаў, якія некалі шчодра падтрымлівалі храм.
Праграма паездкі была перанасычана інфармацыяй. Студэнты аб’ехалі чатыры аб’екты, якія вывучылі дасканала і якасна. Гэтыя аб’екты ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Такія экскурсіі, якія сталі даўняй і добрай традыцыяй на гістарычным факультэце, прыкметна спрыяюць павышэнню кваліфікацыі будучых спецыялістаў, пашыраюць іх кругагляд і ўмацоўваюць патрыятызм і любоў студэнтаў да сваёй малой і вялікай Радзімы.
Гістарычны факультэт