-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Выязныя мерапрыемствы геаграфічнага факультэта ў Пінскім каледжы
9 лютага 2018 г. на базе Пінскага каледжа прайшлі прафарыентацыйныя і вучэбна-метадычныя мерапрыемствы, арганізаваныя геаграфічным факультэтам і цыклавой камісіяй прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін каледжа.
Перад вучнямі выпускных курсаў каледжа з прэзентацыяй спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» (скарочаная форма навучання) выступіў загадчык кафедры турызму і краіназнаўства Аляксандр Данілавіч Панько. Выпускнікі каледжа, якія скончылі аднайменную спецыяльнасць, маюць магчымасць паступаць ва ўніверсітэт на дзённую і завочную скарочаныя формы атрымання адукацыі. Варта адзначыць, што ў Беларусі падрыхтоўка выпускнікоў каледжаў на дзённай форме атрымання адукацыі па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» (скарочаная форма навучання) ажыццяўляецца толькі на геаграфічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Прафесар Канстанцін Канстанцінавіч Красоўскі прапанаваў увазе навучэнцаў невялікі майстар-клас, прадэманстраваўшы фрагмент класічнай універсітэцкай лекцыі па геадэмаграфіі.
Наступнае мерапрыемства было арганізавана для старшакласнікаў трох сярэдніх школ г. Пінска, сярод якіх былі і вучні 11-х класаў педагагічнага профілю (тыя, якія наведваюць факультатыў «Уводзіны ў педагагічную прафесію»). Загадчык кафедры геаграфіі і прыродакарыстання Максім Альбертавіч Багдасараў прэзентаваў відэаролік аб нашым універсітэце, расказаў пра ўсе факультэты і спецыяльнасці, на якія могуць паступаць школьнікі. Асаблівая ўвага была звернута на асаблівасці навучання на геаграфічным факультэце, дэвіз якога – «У нас вучыцца заўсёды цікава!» Цікавасць у навучэнцаў выклікала абмеркаванне ўмоў паступлення на спецыяльнасць «Геаграфія» выпускнікоў педагагічных класаў сярэдніх школ.
Аляксандр Данілавіч Панько расказаў навучэнцам пра перавагі навучання на спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць». Сустрэча завяршылася прэзентацыяй відэароліка аб геаграфічным факультэце.
У другой палове дня адбыўся вучэбна-метадычны семінар «Геаграфічная і экалагічная адукацыя як фактары ўстойлівага развіцця грамадства: сучасны стан, праблемы і перспектывы». Семінар быў сумесна арганізаваны дзвюма кафедрамі геаграфічнага факультэта і цыклавой камісіяй прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін каледжа. У рамках семінара з дакладамі на актуальныя тэмы вывучэння пытанняў геалогіі і палітычнай геаграфіі ў курсе геаграфіі ў сярэдняй школе выступілі Максім Альбертавіч Багдасараў і дацэнт кафедры турызму і краіназнаўства Сяргей Аляксандравіч Заруцкі.
Загадчык кафедры турызму і краіназнаўства
Аляксандр Данілавіч Панько