Вызначыўся Куратар года–2018!

28 мая 2018 года адбыўся фінальны этап універсітэцкага конкурсу «Куратар года». Прадстаўнікі дзевяці факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прадставілі на сцэне актавай залы захапляльнае спаборніцтва ў прафесійным майстэрстве.

Конкурс праходзіў у два этапы і пачаўся яшчэ ў сакавіку. З 11 сакавіка па 9 красавіка кожны ўдзельнік праводзіў адкрытую куратарскую гадзіну. Журы ацэньвала адпаведнасць выкарыстаных прыёмаў і метадаў тэме, пастаўленым мэтам і задачам, інфармацыйна-зместавую насычанасць; выкарыстанне сучасных формаў і тэхналогій працы са студэнтамі, педагагічную культуру правядзення мерапрыемства, выніковасць (актыўнасць і зацікаўленасць студэнтаў).

Да фінальных заданняў канкурсанты падышлі эмацыйна і творча. Самапрэзентацыя «А вось і я» дапамагла ўдзельнікам паказаць сябе як рознабакова развітую асобу, пазнаёміла з іх прафесійнымі і асобаснымі якасцямі і дасягненнямі.

На конкурсным этапе ў рэжыме рыторыкі хуткага рэагавання «Слово молвит – соловей поет» удзельнікам прапаноўваліся тэзісы педагагічнай накіраванасці. Неабходна было даць ацэнку сцвярджэнням вядомых філосафаў, навукоўцаў, педагогаў.

Для заключнага этапу конкурсу «Прарочыя сны Арыны Радзівонаўны» куратар і студэнты яго вучэбнай групы падрыхтавалі нумар-мініяцюру, дзе паказалі сябе як калектыў аднадумцаў, прадэманстравалі свой творчы патэнцыял, зладжанасць сумеснай дзейнасці.

Па выніках усіх конкурсных этапаў абсалютным пераможцам у напружанай барацьбе стала куратар сацыяльна-педагагічнага факультэта Алена Андрэеўна Гузюк. Астатнія ўдзельнікі сталі пераможцамі ў намінацыях:

  • «Куратар-прафесіянал» – Шчэрба Святлана Мікалаеўна (філалагічны факультэт);
  • «За глыбіню меркаванняў» – Алеся Віктараўна Глухава (юрыдычны факультэт);
  • «Педагагічная кампетэнтнасць» – Эдуард Мікалаевіч Севярын (гістарычны факультэт);
  • «Крэатыўны куратар» – Лідзія Аляксандраўна Захарчук (псіхолага-педагагічны факультэт);
  • «Лепшая самапрэзентацыя» – Аліна Станіславаўна Секержыцкая (факультэт замежных моў);
  • «Паспяховы старт» – Кацярына Аляксандраўна Багаль (фізіка-матэматычны факультэт);
  • «Настаўнік і сябар» – Сяргей Васільевіч Нічыпарук (геаграфічны факультэт);
  • «Прафесійны аптымізм» – Вольга Станіславаўна Падаляк (біялагічны факультэт).

Віншуем усіх удзельнікаў!

Выказваем падзяку за арганізацыю і правядзенне конкурсу аддзелу выхаваўчай працы з моладдзю, прафсаюзнаму камітэту работнікаў і студэнцкаму клубу.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: