-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
XI Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Пытанні германскай філалогіі і методыкі навучання замежным мовам»
22 красавіка 2016 года на факультэце замежных моў адбылася рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Пытанні германскай філалогіі і методыкі навучання замежным мовам».
У працы канферэнцыі прымалі ўдзел студэнты з ВНУ Беларусі (Мінск, Брэст), Расіі (Масква), Украіны (Чарнігаў). Наш універсітэт быў прадстаўлены студэнтамі факультэта замежных моў, фізіка-матэматычнага, псіхолага-педагагічнага і філалагічнага факультэтаў.
На пленарным пасяджэнні, як і ў папярэднія гады, мы былі рады вітаць выпускніцу факультэта замежных моў, чыё навуковае даследаванне пацвердзіла свой высокі ўзровень на Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац. Так, А.А. Лашкевіч расказала пра прынцыпы фарміравання сацыякультурнай кампетэнцыі вучняў на аснове лінгвакраязнаўчых аўтэнтычных матэрыялаў.
Акрамя гэтага, прагучалі даклады студэнтаў 5-га курса факультэта замежных моў К. Саўчук і А. Лукшы, якія даследуюць розныя аспекты массмедыяльнага і палітычнага дыскурсу.
У ходзе секцыйных пасяджэнняў абмяркоўваліся актуальныя праблемы лінгвадыдактыкі, сучасных метадаў навучання замежным мовам, інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту і літаратуразнаўства, лінгвістыкі і міжкультурнай камунікацыі. Дзякуючы добраму аснашчэнню факультэта замежных моў сучаснымі сродкамі мультымедыя, усе жадаючыя змаглі паказаць мультымедыйныя прэзентацыі па выніках сваіх даследаванняў.
У кожнай секцыі былі вызначаны лепшыя, самыя змястоўныя і яркія выступленні, аўтары якіх узнагароджаны дыпломамі. Сярод уганараваных былі як іншагароднія ўдзельнікі (В. Тапчаева), так і студэнты нашага ўніверсітэта (В. Хілько, Ю. Талашко, Я. Локун, А. Бойка, М. Вабішчэвіч, Н. Сарока, В. Якубовіч, Д. Касавец, Л. Яўстратава (ФЗМ). Варта адзначыць, што адзін з дыпломаў быў уручаны Д. Кулік, вучаніцы ліцэя № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста.
Усе ўдзельнікі адзначылі добразычлівую працоўную атмасферу канферэнцыі, а таксама вопыт навуковых выступленняў і дыскусій, набыты на падобных мерапрыемствах.
Я. Крылова,
старшыня СНТ
факультэта замежных моў